From Wikipedia, the free encyclopedia
Трапічны лес — лес, распаўсюджаны ў трапічным, экватарыяльным і субэкватарыяльным паясах[1] паміж 25° пн. ш. і 30° пд. ш.[2] Трапічныя лясы сустракаюцца ў шырокім поясе, які акружае Зямлю па экватары і разрываецца толькі акіянамі і горамі.
Агульная цыркуляцыя атмасферы адбываецца з зоны высокага атмасфернага ціску ў раёне тропікаў у зону нізкага ціску ў раёне экватара, у тым жа кірунку пераносіцца вільгаць. Гэта прыводзіць да існавання вільготнага экватарыяльнага пояса і сухога трапічнага. Паміж імі знаходзіцца субэкватарыяльны пояс, у якім увільгатненне залежыць ад кірунку ветру (мусону), які залежыць ад пары года[3].
Расліннасць трапічных лясоў вельмі разнастайная, залежыць галоўным чынам ад колькасці ападкаў і іх размеркавання паводле пораў года. У выпадку багатых (звыш 2000 мм) і іх больш-менш раўнамернага размеркавання развіваюцца вільготнатрапічныя вечназялёныя лясы. Па меры аддалення ад экватара з'яўляюцца лясы, у якіх увільгатненне залежыць ад пары года: дажджлівы перыяд змяняецца сухім. Гэта — зімнезялёныя пераменна-вільготныя трапічныя лясы з лісцем, якое ападае на час засухі. Далей гэтыя лясы змяняюцца саваннавымі лясамі[1]. Пры гэтым у Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы мусонныя і экватарыяльныя лясы змяняюцца саваннавымі лясамі з захаду на ўсход. Пры яшчэ больш засушлівым клімаце дрэвастоі разрэджваюцца, саваннавыя лясы змяняюцца ксерафільнымі калючымі лясамі і зараснікамі кустоў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.