рака ў Заходняй Сібіры, прыток Абі From Wikipedia, the free encyclopedia
Том[1] (шорск. Том, руск.: Томь) — рака ў Заходняй Сібіры, у Хакасіі, Кемераўскай і Томскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Об.
Том | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 62 030 км² |
Расход вады | 1 100 м³/с (каля горада Томск) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Абаканскі хрыбет |
• Каардынаты | 53°36′39,20″ пн. ш. 89°40′29,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Об |
• Месцазнаходжанне | за 35 км на паўночны захад ад Северска |
• Вышыня | 68 м |
• Каардынаты | 56°50′00″ пн. ш. 84°29′20″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Об → Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Заходняя Сібір |
Раёны | Хакасія, Кемераўская вобласць, Томская вобласць |
Код у ДВР | 13010300212115200007313 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выток Томі знаходзіцца на заходніх схілах Абаканскага хрыбта, на балоцістым схіле паміж паўночнымі адгор’ямі хрыбта Карлыган і гарой «Вяршыня Томі». Першыя кіламетры цячэ па забалочанай даліне ў паўднёва-заходнім кірунку, горная парожыстая рака. Ніжэй працякае па Кузнецкай катлавіне і Заходне-Сібірскай раўніне, дзе набывае раўнінны характар. Даліна і пойма ракі становяцца больш шырокімі, у рэчышчы шмат перакатаў.
Даўжыня ракі — 827 км, шырыня поймы да — 3 км, перапад вышынь ад вытоку да вусця — 1185 м, плошча вадазбору — 62 тыс. км². Сярэдні шматгадовы расход вады і гадавы сцёк адпаведна: 1100 м³/c (каля Томска[1]), 35,0 км³/год. Сярэдняя хуткасць плыні — 0,33 м/с, на перакатах — 1,75 м/с. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка. Сярэдняя працягласць ледаставу — 158—160 дзён, у сярэднім 175 дзён у год вольная ад лёду. Дажджавое сілкаванне ракі складае 25—40 %, снегавое — 35—55 % і грунтавыя — 25—35 % гадавога сцёку.
Асноўныя прытокі: Мрасу (Мрас-Су[2]), Кондама, Уньга (левыя), Уса, Верхняя Церсь, Ніжняя Церсь, Тайдон (правыя)[1].
Рака сплаўная, суднаходная ад вусця да Томска. На рацэ гарады Междурэчанск, Томск, Новакузнецк, Кемерава, Северск, Юрга. У басейне ракі знаходзіцца Кузнецкі вугальны басейн.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.