![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Flag_of_Toyonaka%252C_Osaka.svg/langbe-640px-Flag_of_Toyonaka%252C_Osaka.svg.png&w=640&q=50)
Таёнака
горад у Японіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таёна́ка[2] — цэнтральны горад Японіі, размешчаны на рацэ Кандзакі ў прэфектуры Осака.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Плошча горада — 36,38 км², насельніцтва — 395 023 чалавекі (1 жніўня 2014 года), шчыльнасць насельніцтва — 10 858,25 чал./км². Прамысловы прыгарад горада Осака. Развіты нафтахімічная, металургічная прамысловасць, вытворчасць спецыяльных транспартных сродкаў (у тым ліку суднаў на падводных крылах).
Тут размешчаны адзін з кампусаў Осакскага ўніверсітэта.