Кампус
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́мпус (англ.: campus) — універсітэцкі гарадок, які ўключае, як правіла, навучальныя памяшканні, навукова-даследчыя інстытуты, жылыя памяшканні для студэнтаў, бібліятэкі, аўдыторыі, сталовыя і г. д. Часам кампусам завуць адасобленую тэрыторыю, якая належыць буйной кампаніі (якая уключае ўнутрыфірменную інфраструктуру, напрыклад, карпаратыўны ўніверсітэт).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/Uni_Trier_Campus_1.jpg/640px-Uni_Trier_Campus_1.jpg)
Слова Campus мае лацінскае паходжанне (пазначала «поле», «адкрытая прастора»). Упершыню кампусам назвалі тэрыторыю Прынстанскага ўніверсітэта ў XVIII стагоддзі. Універсітэцкія кампусы, як правіла, маюць аўтаномную адміністрацыю, часам выбарную.
Таксама кампусам могуць зваць комплекс збудаванняў, які складаецца з тэрыторыі, камунікацый, будынкаў, дарог і дарожнага пакрыцця, маёмасці і людзей [1].