армянскі мастак-мініяцюрыст 2-й паловы XIII стагоддзя From Wikipedia, the free encyclopedia
Таро́с Раслі́н[1] (арм.: Թորոս Ռոսլին) — армянскі мастак-мініяцюрыст 2-й паловы XIII стагоддзя, майстар кілікійскай школы мініяцюры.
Тарос Раслін | |
---|---|
арм.: Թորոս Ռոսլին | |
Дата нараджэння | 1210 |
Дата смерці | 1270 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | ілюмінатар рукапісаў |
Жанр | партрэт і мініяцюра |
Заступнікі | Constantine I of Cilicia[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дакладныя даты жыцця мастака невядомы. Працаваў у манастыры Рамкла. Захаваліся 7 падпісаных ім рукапісаў, выкананых у 1256—1268 гадах. Сярод іх Евангелле 1262 года, так званае Малаційскае евангелле 1268 года. У творчасці Тароса Расліна адлюстраваны рысы новага для таго часу мастацкага мыслення, характарызаванае дакладнасцю кампазіцыю, яснасцю трактоўкі прасторы. Гэта мастак дасягаў праз элементы прамой перспектывы, багацце арнаментаў, вытанчанасць каларыту. Мастак гарманічна спалучаў яркія плямы лакальнага колеру са складанымі змешанымі танамі, высакароднасцю і стрыманасцю вобразнага ладу, жыццёвай пераканаўчасцю поз і характараў персанажаў.
Шэраг манускрыптаў прыпісваецца Таросу Расліну або яго майстэрні на падставе стылістычных аналогій[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.