![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Lake_Tana%252C_Ethiopia.jpg/640px-Lake_Tana%252C_Ethiopia.jpg&w=640&q=50)
Тана (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Тана.
Та́на[1], Цана[1], Дэмбеа[1] (амх.: ጣና ሐይቅ) — возера на паўночным захадзе Эфіопіі, Усходняя Афрыка.
Хуткія факты Тана, Морфаметрыя ...
Тана | |
---|---|
амх.: ጣና ሐይቅ | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1830 м |
Даўжыня | 84 км |
Шырыня | 66 км |
Плошча | 2156 км² |
Аб’ём | 28 км³ |
Найбольшая глыбіня | да 70 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16 500 км² |
Упадаюць | Малы Абай |
Выцякаюць | Блакітны Ніл |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Закрыць
Плошча паверхні возера 2156 (3600[2]) км², найбуйнейшае возера Эфіопіі. Даўжыня да 75 км, шырыня да 70 км[3]. Глыбіня да 70 м[1][3]. Плошча вадазбору 16 500[2] км². Аб’ём вады ў возеры 28[2] км³. Возера размешчана на Эфіопскім нагор’і ў тэктанічнай катлавіне на вышыні 1830 м над узроўнем мора. Каля 50 рэк упадае ў возера. Найбуйнейшая з іх — Малы Абай, часам званая Верхні Блакітны Ніл. Выцякае з возера рака Блакітны Ніл (Абай). Гадавы сцёк каля 4[4] км³. На возеры шмат астравоў (буйнейшы — востраў Дэк). Развітае суднаходства. Галоўная прыстань — Бахр-Дар[4].