![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Takuu_ISS002-E-5632_2.jpg/640px-Takuu_ISS002-E-5632_2.jpg&w=640&q=50)
Такуу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Такуу (англ.: Takuu) — атол на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Займае плошчу каля 2 км², аднак большая яе частка — лагуна. Плошча сушы — каля 0,9 км². Найбуйнейшы і адзіны населены востраў Нуугурыгія (Нукутоа) на паўднёвым усходзе рыфа займае 0,725 км². У 2014 г. тут жыло 316 чалавек.
Такуу | |
---|---|
англ. Takuu | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 м |
Насельніцтва | 316 чал. (2014) |
Шчыльнасць насельніцтва | 158 чал./км² |
Размяшчэнне | |
4°46′13,50″ пд. ш. 157°01′49,20″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Саламонавы астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Такуу адметны тым, што геаграфічна з'яўляецца часткай Меланезіі, але яго жыхары — знешнія палінезійцы. Лічыцца, што атол быў населены каля 1000 гадоў таму. Асноўныя заняткі тубыльцаў — рыбалоўства і земляробства. Яны захавалі многія старажытныя абрады, традыцыйныя вераванні і песенны фальклор.
Рост насельніцтва, скарачэнне рэсурсаў і бедная інфраструктура выклікалі крызіс ў канцы XX — пачатку XXI ст. Ён прывёў да эміграцыі мясцовых жыхароў, пераважна на суседні востраў Бугенвіль.
- Востраў Нуугурыгія (Нукутоа)
- Вёска на Такуу