![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Lake_Taymyr_2017-07-20_Sentinel-2_L2A_Highlight_Optimized_Natural_Color.jpg/640px-Lake_Taymyr_2017-07-20_Sentinel-2_L2A_Highlight_Optimized_Natural_Color.jpg&w=640&q=50)
Таймыр (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Таймы́р[4], Таймырскае возера[4] — возера на паўвостраве Таймыр у Краснаярскім краі Расіі, уваходзіць у склад Таймырскага запаведніка. Другое па плошчы пасля Байкала возера ў азіяцкай частцы Расіі. Таймыр з’яўляецца самым паўночным у свеце буйным возерам — яго крайняя паўночная кропка знаходзіцца на поўнач ад 75 градуса паўночнай шыраты.
Таймыр | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 6[1][2] м |
Даўжыня | 200 км |
Шырыня | 80 км |
Плошча | 4 560 км² |
Аб’ём | 12,8 км³ |
Найбольшая глыбіня | 26 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 104 300[2][3] км² |
Упадаюць | Верхняя Таймыра, Заходняя, Паўночная, Бікада-Нгуома, Ямутарыда, Каламісама, Байкура і інш. |
Выцякаюць | Ніжняя Таймыра |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 17030000111116100021761 |
![]() |
Возера размешчана ў тэктанічнай упадзіне, апрацаванай ледавіком. Плошча паверхні возера 4560[5] км² (вагаецца ад 1,2 тыс. км² зімой да 4,5 тыс. км² у разводдзе[4]). Глыбіні дасягаюць 25,2 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м. Берагавая лінія ўтварае мелкаводныя залівы і бухты. У заходняй частцы возера некалькі камяністых астравоў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a9/Lake_Taymyr-txu-oclc-6654394-ns-46-48-2nd-ed.jpg/640px-Lake_Taymyr-txu-oclc-6654394-ns-46-48-2nd-ed.jpg)
Возера пакрыта лёдам з канца верасня да ліпеня, сярэдняя працягласць вольнага ад лёду перыяду — 73 дні. Тэмпература вады ў жніўні +8 °C, зімой — ледзь вышэй за нуль. У возера ўпадае рака Верхняя Таймыра, выцякае рака Ніжняя Таймыра.