Бухта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бу́хта (ням.:Bucht) — невялікая частка мора, заліва, возера, вадасховішча, адасобленая ад вод часткамі сушы (выступамі берагоў, скаламі і бліжэйшымі астравамі) і абароненая імі ад хваль і ветру.
Мясцовыя ўмовы вызначаюць гідралагічны рэжым бухты, які некалькі адрозніваецца ад рэжыму прылеглых да яе вод.
Як правіла, бухты служаць зручным месцам стаянкі суднаў— напрыклад, Геленджыкская і Цэмеская бухты ў Чорным моры, Залаты Рог у праліве Басфор.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Balaklava_bay.jpg/640px-Balaklava_bay.jpg)