![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Simone_Cantarini_-_Self-portrait.jpg/640px-Simone_Cantarini_-_Self-portrait.jpg&w=640&q=50)
Сімонэ Кантарыні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сімонэ Кантарыні (празваны Пезарэзе; італ. Simone Cantarini; 12 красавіка 1612—15 кастрычніка 1648) — італьянскі жывапісец.
Хуткія факты Сімонэ Кантарыні, Дата нараджэння ...
Сімонэ Кантарыні | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1612(1612-08-21)[1][2][…] ці 12 красавіка 1612(1612-04-12)[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1648(1648-10-15)[1][5][…] (36 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, рысавальнік |
Уплыў | Claudio Ridolfi[d] |
Уплыў на | Giovanni Venanzi[d] і Lorenzo Pasinelli[d] |
![]() |
Закрыць
Спачатку знаходзіўся пад уплывам венецыянцаў (Санта Перанда), а затым стаў вучнем Гвіда Рэні ў Балонні, дзе пасля заснаваў сваю ўласную школу. Жыў і працаваў, акрамя Балонні, у Рыме, Мантуі і Вероне. Яго карціны адрозніваюцца майстэрскім малюнкам.
Галоўныя яго творы:
- «Узяцце Маці Божай на неба» (у Балонскай пінакатэцы),
- «Праабражэнне» (у Міланскай Пінакатэцы Брэра),
- «Іосіф і жонка Пентэфрыя» (у Дрэздэне) і іншыя ў Вене і Мюнхене.
У Эрмітажы захоўваюцца яго «Святое Сямейства». Кантарыні вядомы таксама і як гравёр; 37 яго гравюр, выкананых у манеры Гвіда Рэні, вылучаюцца талентам выканання.