![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Aetzung_Landschaft.jpg/640px-Aetzung_Landschaft.jpg&w=640&q=50)
Афорт
мастацкая тэхніка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Афорт (фр.: eau-forte — азотная кіслата, літаральна — «дужая вада»), таксама аквафортэ (італ.: acquaforte), медзярыт — разнавіднасць гравюры на метале, тэхніка станковай графікі глыбокага друку, якая дазваляе атрымліваць адбіткі з друкарскіх форм («дошак»), у працэсе стварэння выявы праводзіцца траўленне іх паверхні кіслотамі. Вядомы з пачатку XVI стагоддзя. У тэхніцы афорта працавалі Альбрэхт Дзюрэр, Жак Кало, Рэмбрандт і шматлікія іншыя.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Aetzung_Landschaft.jpg/320px-Aetzung_Landschaft.jpg)
Сучасным майстрамі беларускага афорта з'яўляюцца мастакі Юрый Якавенка ды Сяргей Балянок.