![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/SemenOlelkovich.jpg/640px-SemenOlelkovich.jpg&w=640&q=50)
Сямён Алелькавіч
князь кіеўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сямён (Сімяон) Алелькавіч (1420[2], Слуцк — 1470, Кіеў) — князь слуцкі (1440—1454), апошні князь кіеўскі (1455—1470).
Сямён Алелькавіч | |
---|---|
![]() Князь Сямён Алелькавіч | |
Дата нараджэння | 1420 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1470[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алелька Уладзіміравіч |
Маці | Настасся Васілеўна[d] |
Жонка | Марыя з Гаштольдаў[d] |
Дзеці | Соф’я Сямёнаўна[d], Васіль Сямёнавіч[d] і Аляксандра Сямёнаўна[d] |
Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча. Быў жанаты з Марыяй, дачкой ваяводы віленскага Я. Гаштольда, фактычнага кіраўніка ўраду ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў ва ўдзел Кіеўскае княства, праводзіў самастойную палітыку, ваяваў з крымскімі татарамі, падтрымліваў цесныя сувязі з Малдаўскім княствам, генуэзскімі калоніямі і княствам Феадора ў Крыме. Сваю дачку выдаў замуж за вял.кн. цвярскога Міхаіла Барысавіча[3], а сястру Еўдакію (у 1463) — за гаспадара малдаўскага Стэфана III Вялікага. Выстаўляўся князямі і баярамі ВКЛ кандыдатам на вялікакняскі сталец. Вёў будаўнічыя і аднаўленчыя работы ў Кіеве. Пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра. Пасля смерці Сямён Алелькавіча Кіеўскае княства пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства.