палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпа́н Андрэ́евіч Бандэ́ра (укр.: Степа́н Андрі́йович Банде́ра; 1 студзеня 1909, в. Стары Угрынаў, цяпер Івана-Франкоўская вобласць, Украіна — 15 кастрычніка 1959) — палітычны дзеяч, ідэолаг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН).
Сцяпан Андрэевіч Бандэра | |
---|---|
укр.: Степан Бандера | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1909[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1959[1][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Веравызнанне | Украінская Грэка-Каталіцкая Царква |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык, тэрарыст |
Бацька | Andriy Bandera[d] |
Маці | Myroslava Bandera[d] |
Жонка | Jarosława Bandera[d] |
Дзеці | Andrii Bandera[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся на Станіслаўшчыне ў сям'і грэка-каталіцкага святара. З 1919 па 1927 навучаўся ў Стрыйскай гімназіі. У 1922 стаў членам «Пласта». З 1928 ва Украінскай ваеннай арганізацыі (УВА). Працаваў спачатку ў аддзеле разведкі, пазней — прапаганды. У гады вучобы на аграрным факультэце Львоўскага ўніверсітэта актыўна прымае ўдзел ва ўкраінскіх моладзевых арганізацыях. Адначасова знаходзіўся ў студэнцкай арганізацыі Група ўкраінскай нацыяналістычнай моладзі.
Член АУН з 1929. З 1940 (пасля падзелу арганізацыі) кіраўнік фракцыі бандэраўцаў — АУН(б). Арганізоўваў і ажыццяўляў тэрарыстычную дзейнасць супраць польскіх улад у адказ на іх антыўкраінскую палітку на Заходняй Украіне[5]. Двойчы прыгавораны да пакарання смерцю. З пачатку ІІ сусветнай вайны супрацоўнічаў з гітлераўскімі спецслужбамі. За абвяшчэнне без згоды нямецкіх акупацыйных улад акта пра ўтварэнне «Украінскай самастойнай саборнай дзяржавы» зняволены ў канцлагеры Заксенгаўзен і Араніенбург. З 1943 АУН(б) абвясціла стратэгію «двухфрантавой» барацьбы супраць Берліна і Масквы. С. Бандэра ў кастрычніку 1944 быў вызвалены з канцлагера па загадзе Г. Гімлера.
Пасля вайны жыў у Мюнхене. Быў атручаны агентам КДБ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.