From Wikipedia, the free encyclopedia
Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі (26 кастрычніка 1923, вёска Філатава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 24 кастрычніка 1944, пахаваны ў г. Надзь-Баям) — Герой Савецкага Саюза.
Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі | |
---|---|
Нараджэнне |
26 кастрычніка 1923 |
Смерць |
24 кастрычніка 1944 (20 гадоў) |
Месца пахавання | |
Ваенная служба | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Танкавыя войскі |
Званне | Сяржант |
Бітвы | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігадовай школы ў сярэдзіне 30-х гадоў сям’я Лавянецкіх пераехала жыць з Беларусі ў Волагду. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў грузчыкам і без адрыва ад вытворчасці вучыўся на вячэрніх курсах шафёраў.
З 1942 г. — на фронце. У дасканаласці авалодаў спецыяльнасцю механіка-вадзіцеля самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Быў камсоргам танкавага ўзводу. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандаваннем Каўказскага фронта ўзнагароджаны медалём «За адвагу». За храбрасць, праяўленную ў баях за вызваленне Брэста ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. З 1943 г. ваяваў у складзе часцей 1 Беларускага і 2 Украінскага франтоў. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, Венгрыі. Вызначыўся пры вызваленні Варшавы.
У кастрычніку 1944 г. Лавянецкі у першых радах 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса прымаў удзел у вызваленні Венгрыі. У час боя ў раёне мястэчка Надзь-Баям экіпаж знішчыў 3 танкі ворага. Цяжка паранены С. А. Лавянецкі працягваў змагацца. У гэтым баі экіпаж танка загінуў. 28.04.1945 г. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя героя носіць адна з вуліц г. Таліца Свярдлоўскай вобласці. На ўшанаванне памяці ў вёсцы Філатава ўстаноўлены гранітны абеліск з бронзавым барэльефам героя-артылерыста (1967 г.), помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.