Суцэльны спектр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суцэ́льны спе́ктр[1], неперарыўны спектр[1] — адзін са спектраў, у якім дазволеныя значэнні фізічнай велічыні з’яўляюцца неперарыўнай функцыяй размеркавання гэтай велічыні (напрыклад, у спектры электрамагнітнага выпраменьвання размеркаванне энергіі — неперарыўная функцыя частаты або даўжыні хвалі). Назіраецца пры выпраменьванні і паглынанні[1].
У аптычнай вобласці пры раскладанні святла спектральнымі прыборамі суцэльны спектр атрымліваецца ў выглядзе бесперапыннай паласы (пры візуальным назіранні або фотарэгістрацыі) або плаўнай крывой (пры фотаэлектрычнай рэгістрацыі). Суцэльны спектр цеплавога выпраменьвання маюць рэчывы, якія знаходзяцца пры зададзенай тэмпературы ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (апісваецца законам выпраменьвання Планка). У квантавай сістэмы суцэльнымі могуць быць спектры энергіі, частаты, каардынаты і інш.
У некаторых выпадках магчыма накладанне лінейчастага спектру на суцэльны (напрыклад, у спектрах Сонца і зорак на суцэльны спектр могуць накладацца лініі лінейчастага спектру паглынання (Фраўнгоферавы лініі)).