From Wikipedia, the free encyclopedia
Закон выпраменьвання Пла́нка, або формула Пла́нка — закон размеркавання энергіі ў спектры раўнаважнага выпраменьвання пры пэўнай тэмпературы; адзін з асноўных законаў цеплавога выпраменьвання.
Тэарэтычна выведзены М. Планкам (1900) на аснове гіпотэзы квантавання энергіі выпраменьвання. Паводле гэтага закону выпраменьвальная здольнасць u(ν,T) абсалютна чорнага цела ў залежнасці ад частаты ν і абсалютнай тэмпературы T вызначаецца формулай
дзе h — пастаянная Планка, k — пастаянная Больцмана, c — скорасць святла ў вакууме.
Пры высокіх частотах () з закону выпраменьвання Планка вынікае закон выпраменьвання Віна, пры нізкіх частотах () — закон выпраменьвання Рэлея—Джынса, пасля інтэгравання па частотах ад 0 да ∞ атрымліваецца закон выпраменьвання Стэфана—Больцмана.
На аснове закону выпраменьвання Планка вызначаны фізічныя пастаянныя Планка h і Больцмана k, распрацаваны метады вызначэння тэмпературы нагрэтых цел (напрыклад, паверхняў Сонца і зорак), ім карыстаюцца пры разліках энергетычных характарыстык крыніц святла.
Закон выпраменьвання Планка — асобны выпадак размеркавання Бозе—Эйнштэйна часціц з нулявой масай спакою (фатонаў), ён стаў адной з перадумоў стварэння квантавай механікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.