Сухапутныя сілы Аўстра-Венгрыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ўстра-венге́рская а́рмія — сухапутныя ўзброеныя сілы Аўстра-венгерскай двуадзінай манархіі з 1867 да 1918 год. Яна складалася з трох частак: Агульная армія (ням.: Gemeinsame Armee, набор у якую ажыццяўляўся з усіх частак краіны, Імперска-каралеўскі Ландвер (ням.: kaiserlich-königliche Landwehr ці k.k. Landwehr), набор у які ішоў выключна з Цыслейтаніі — паўночнай і заходняй часткі імперыі), і Каралеўскія венгерскія ганведы (ням.: königlich ungarische Landwehr, венг.: Magyar Királyi Honvédség, ці проста honvéd), якія набіраліся ў Транслейтаніі — у асноўным венгерская частка імперыі). З пачатку барацьбы паміж Аўстрыйскай імперыей і венгерскімі паўстанцамі і яшчэ два дзесяцігоддзя апасля венгерскія салдаты неслі службу ці ў змешаных частках ці па-за межамі Венгрыі. Пасля Аўстра-Венгерскага пагаднення 1867 года на свет з'явілася вышейзгаданая троістая армія. У гэтым выглядзе яна праіснавала да распаду Аўстра-Венгерскай імперыі ў 1918 годзе, пасля паразы ў Першай Сусветнай вайне. Фарміраванні агульнай "Імперскай і Каралеўскай Арміі" (kaiserlich und königliche Armee ці k.u.k.) у асноўным былі кепска трэніраваныя і мелі састарэлае ўзбраенне з-за таго, што Аўстрыйская і Венгерская часткі імперыі часта аддавалі перавагу шчодраму фінансаванню сваіх фарміраванняў, замест таго каб аднолькава абмундзіроўваць усе тры часткі арміі. Усе палкі Honvédség і Ландверу складаліся з трох батальёнаў, у той жа час як палкі агульнай k.u.k. арміі былі чатырохбатальённыя.
Аўстра-Венгерская армія Österreichisch-Ungarische Landstreitkräfte | |
---|---|
Гады існавання | 1867—1918 |
Краіна | Аўстра-Венгрыя |
Падпарадкаванне | Імператар |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Аўстра-Венгрыі |
Тып | сухапутныя войскі |
Складаецца з | |
Колькасць | 440.000 (на ліпень 1914 года) |
Колеры | |
Удзел у | Першая сусветная вайна |