Цыслейтанія (ням.: Cisleithanien, чэшск.: Předlitavsko) — у 1867—1918 назва адной са складовых частак манархіі Аўстра-Венгрыі, зямлі, непасрэдна падкантрольныя аўстрыйскай імперскай (а не венгерскай каралеўскай) кароне. Афіцыйнай назвай аўстрыйскіх земляў была ням.: Die im Reichsrat vertretenen Königreiche und Länder — Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце (Імперскім савеце).
Да пагаднення 1867 г. і ўтварэння затым Аўстра-Венгрыі, падзеленай на Цыслейтанскую і Транслейтанскую паловы (гэта значыць «па гэты і па той бок» ракі Лейты), тэрмін «Аўстрыя» служыў агульнай назвай для ўсіх земляў створанай у 1804 Аўстрыйскай імперыі. У аўстра-венгерскі перыяд пад «Аўстрыяй» мелі на ўвазе Цыслейтанскую палову дзяржавы ў супрацьлегласць Транслейтанскай, ці Венгрыі ў шырэйшым сэнсе.
Тэрытарыяльна землі аўстрыйскай кароны ўключалі не толькі сучасную Аўстрыю, але таксама Чэхію і Славенію, значныя вобласці сучасных Харватыі, Польшчы і Украіны, а таксама некаторыя раёны Італіі (Гарыцыя, Трыест, частку Ціроля).
У складзе Аўстра-Венгрыі цыслейтанскія (аўстрыйскія) землі мелі асобны ад венгерскіх парламент (вышэйзгаданы Рэйхсрат), урад (узначалены міністрам-прэзідэнтам) і некаторыя іншыя органы кіравання.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У склад «каралеўстваў і земляў, прадстаўленых у рэйхсраце», уваходзілі:
Парадак | Назва адміністрацыйнай адзінкі | Плошча (км²) |
Насельніцтва (1902) |
Шчыльнасць насельніцтва (чал./км²) |
---|---|---|---|---|
1 | Эрцгерцагства Ніжняя Аўстрыя | 19 823 | 3 204 793 | 161,6 |
2 | Эрцгерцагства Верхняя Аўстрыя | 11 984 | 819 623 | 68,4 |
3 | Герцагства Зальцбург | 7153 | 198 485 | 27,7 |
4 | Герцагства Штырыя | 22 426 | 1 377 559 | 61,4 |
5 | Герцагства Карынтыя | 10 327 | 369 519 | 35,7 |
6 | Герцагства Крайна | 9956 | 511 424 | 51,3 |
7 | Аўстрыйскае Прымор’е: а) маркграфства Істрыя | 4955 | 352 987 | 71,2 |
8 | б) княжацкае графства Гарыцыя і Градзішка | 2918 | 236 641 | 81,1 |
9 | в) горад Трыест з вобласцю | 95 | 184 568 | 1942,8 |
10 | Графства Ціроль | 26 682 | 867 438 | 32,5 |
11 | Вобласць Форарльберг | 2602 | 132 989 | 51,1 |
12 | Каралеўства Багемія (Чэхія) | 51 948 | 6 429 755 | 123,8 |
13 | Маркграфства Маравія | 22 222 | 2 479 269 | 111,6 |
14 | Герцагства Сілезія | 5147 | 701 828 | 136,3 |
15 | Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (з г. Кракавам) | 78 493 | 7 495 606 | 95,5 |
16 | Герцагства Букавіна | 10 442 | 746 245 | 71,4 |
17 | Каралеўства Далмацыя | 12 835 | 603 425 | 47,0 |
Усяго | 300 008 | 26 712 154 | 89,6 |
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цыслейтанія
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.