![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/65/Aeroflot_Tu-134A_CCCP-65854_ZRH_Jun_1977.png/640px-Aeroflot_Tu-134A_CCCP-65854_ZRH_Jun_1977.png&w=640&q=50)
Сутыкненне двух ТУ-134 над Днепрадзяржынскам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сутыкненне двух Ту-134 над Днепрадзяржынскам — авіякатастрофа, якая адбылася ў суботу 11 жніўня 1979 года і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі авіяцыі.
Сутыкненне над Днепрадзяржынскам | |
---|---|
![]() Ту-134А авіякампаніі «Аэрафлот» | |
Агульныя звесткі | |
Дата | 11 жніўня 1979 года |
Час | 13:35 EEST |
Характар | Сутыкненне ў паветры |
Прычына | Памылка авіядыспетчараў (Кіраўніцтва паветраным рухам Харкава) |
Месца |
![]() |
Каардынаты | 48°33′35″ пн. ш. 34°40′33″ у. д.HGЯO |
Загінулыя | 178 |
Паветранае судна | |
Мадэль | Ту-134А |
Авіякампанія |
![]() |
Пункт вылету |
![]() |
Прыпынкі ў дарозе |
![]() |
Пункт прызначэння |
![]() |
Рэйс | 7628 |
Бартавы нумар | СССР-65816 |
Дата выпуску | 24 сакавіка 1974 года (першы палёт) |
Пасажыры | 88 |
Экіпаж | 6 |
Загінулыя | 94 (усе) |
Другое паветранае судна | |
Мадэль | Ту-134АК |
Авіякампанія |
![]() |
Пункт вылету |
![]() |
Прыпынкі ў дарозе |
![]() ![]() |
Пункт прызначэння |
![]() |
Рэйс | 7880 |
Бартавы нумар | СССР-65735 |
Дата выпуску | 5 лістапада 1971 года |
Пасажыры | 77 |
Экіпаж | 7 |
Загінулыя | 84 (усе) |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Dniprodzerzhynsk_mid-air_collision.png/250px-Dniprodzerzhynsk_mid-air_collision.png)
11 жніўня 1979 года ў 13 гадзін 35 хвілін у небе ў раёне Днепрадзяржынска на вышыні 8400 метраў сутыкнуліся два самалёты Ту-134А кампаніі "Аэрафлот", у выніку чаго загінулі ўсе 178 пасажыраў абодвух рэйсаў. Паводле колькасці ахвяр гэта авіякатастрофа ў гісторыі Украіны і Ту-134 займае першыя месцы, у гісторыі Савецкага Саюза і сутыкненняў у паветры ў свеце — другое, а сярод сутыкненняў самалётаў наогул — трэцяе. У спісе загінулых апынуліся 17 членаў узбекскага футбольнага клуба «Пахтакор», праз гэта трагедыя набыла асаблівы рэзананс.
Ту-134А борт № 65816 ляцеў па рэйсе 7628 Чалябінск—Варонеж—Кішынёў, а Ту-134АК борт № 65735 - па рэйсе 7880 Ташкент—Гур'еў—Данецк—Мінск.
Экіпаж самалёта Ту-134А СССР-65735 пахаваны на Усходніх могілках Мінска.