![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/Flag_of_Donetsk.svg/langbe-640px-Flag_of_Donetsk.svg.png&w=640&q=50)
Данецк
горад ва Украіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дане́цк (укр.: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 гадах — Юзаўка, у 1923 годзе — Троцк[2], у 1923—1941 і 1943—1961 гадах — Сталіна[3]) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Кальміус.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Данецк
Донецьк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Адміністрацыйны цэнтр Данецкай вобласці (намінальна, фактычна — Краматорск). Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
З красавіка 2014 знаходзіцца пад кантролем прарасійскай часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Данецк — развіты мегаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтр усходу Украіны, г. зв. «шахцёрская» сталіца.