адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́ражскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сураж.
Суражскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Сураж |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 20 чэрвеня 2013 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 257 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Сураж. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. 27 верасня 1938 года Сураж атрымаў статус гарадскога пасёлка. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарасенкі, сельсавет перайменаваны ў Тарасенскі сельсавет[1].
20 чэрвеня 2013 года Суражскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[2].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт, без Суража) — 717 чалавек[3], з іх 85,9 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 1257 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.