азербайджанскі паэт і драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Сулейма́н Руста́м[3] (псеўданім, сапр. Сулейман Алі-Абас аглы Рустамзадэ[3]; азерб.: Süleyman Əliabbas oğlu Rüstəmzadə, 12 сакавіка 1906[4] — 10 чэрвеня 1989) — азербайджанскі савецкі паэт і драматург, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1943), Народны паэт Азербайджанскай ССР (1960), Герой Сацыялістычнай Працы (1976).
Сулейман Рустам | |
---|---|
азерб.: Süleyman Əliabbas oğlu Rüstəmzadə | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1906[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 чэрвеня 1989 (83 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, перакладчык, публіцыст, драматург, галоўны рэдактар |
Жанр | верш і narrative poetry[d] |
Мова твораў | азербайджанская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сяле Наўханы Бакінскага павета Бакінскай губерні (у горадзе Баку[3][5]). Да Кастрычніцкай рэвалюцыі вучыўся ў руска-азербайджанскай школе, працаваў у бацькоўскай кузні. Пасля школы паступіў у Бакінскі электратэхнікум, затым (у 1925 годзе[6]) — на ўсходні факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта[7]. З 1925 года загадваў аддзелам літаратуры цэнтральна друкаванага органа ЦК Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР «Гяндж ишчи» («Малады рабочы»)[6]. У 1927—1928 гадах займаў пасаду адказнага сакратара часопіса «Ваари ве меденийет»[6] («Асвета і культура»). З 1929 года працягваў адукацыю на факультэце літаратуры і мастацтва Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1937—1938 гадах працаваў дырэктарам Азербайджанскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя М. Азізбекава[6]. Член ВКП(б) з 1940 года. У Вялікую Айчынную вайну Сулейман Рустам колькі часу быў на палітычнай рабоце, у жніўні 1941 года прымаў удзел у аперацыя па ўводу войскаў у Іран[6].
У 1955—1656 гадах працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Адебият вэ инджесенет» («Літаратура і мастацтва»)[6]. Працаваў галоўным рэдактарам газеты « Эдэбийт газети» («Літаратурная газета»)[6].
Дэпутат Вярхоўнага савета Азербайджанскай ССР (1938—1989), член Цэнтральнага выканаўчага камітэта Азербайджанскай ССР у 1935—1938 гадах[6]. Старшыня Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР са жніўня[6] 1971 года.
Памёр Сулейман Рустам 10 чэрвеня 1989 года, пахаваны на Алеі ганаровага пахавання ў Баку.
Друкавацца Сулейман Рустам пачаў у 1923 годзе, у часопісе «Ваари ве меденийет» («Асвета і культура»). Вершы ў зборніках «Ад смутку да радасці» (1927), «Зорка» (1934), «Чапаеў» (1936) «Рамантыка ночы» (1938), прысвечаны камсамолу, героіцы Грамадзянскай вайны, сацыялістычнаму будаўніцтву. У гады Вялікай Айчыннай вайны напісаў вершы «Клятва», «Душа Каўказа кажа», «Маці і паштальён» і іншыя. У 1941 годзе стварыў цыкл «Тэбрызскія вершы», прысвечаны паўднёваму (іранскаму) Азербайджану. Пасля вайны апублікаваў зборнікі вершаў аб барацьбе народаў за мір, аб пасляваенным будаўніцтве. Тэма цяжкага жыцця азербайджанскіх беднякоў у Іране была працягнута ў зборніку «Два берагі» (1949), за якую Сулейман Рустам атрымаў Сталінскую прэмію 1950 года. Аўтар вершаў «Каспійскія хвалі» (1971), «Душа» (1974), «Песні пра Радзіму» (1980), «Маё сонца» (1980) і інш. Аўтар п’есы ў вершах пра народнага героя «Гачак Набі» (1940, 2-я рэдакцыя 1948), камедыі пра сучасную азербайджанскую вёску «Дурна» (1948) і інш.
Усяго выдаў больш за 50 зборнікаў паэзіі[6]. Займаўся перакладамі. Пераклаў на азербайджанскую мову творы І. А. Крылова, А. С. Пушкіна, М. Ю. Лермантава, М. А. Някрасава, Я. Смелякова і інш.[6]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.