рамяство From Wikipedia, the free encyclopedia
Сукнаро́бства[1] — адзін з відаў заняткаў і хатняга рамяства ў многіх народаў свету па вырабе сукна, тканіны з ваўняных нітак.
У Англіі ў XVI стагоддзі сукнаробства было галоўнай галіной прамысловасці[2]. У паўднёвых раёнах Башкартастана сукнаробства заставалася звыклым заняткам жанчын і ў пачатку XX стагоддзя[3]. Промысел быў распаўсюджаны ў заўральскіх, арэнбургскіх башкір, у Цэнтральная і Сярэдняя Азія (калмыкі, кіргізы, туркмены і інш.), у Казахстане, Паўднёвай Сібіры, на Паўночным Каўказе і ў іншых рэгіёнах з развітай авечкагадоўляй.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі з сукна рабілі рознае адзенне, анучы, шыты абутак і інш. Найбольш якаснай сыравінай лічылася воўна старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. Сукно ткалі на кроснах пераважна ў 4 ніты. Колер сукна залежаў ад колеру воўны. Белае сукно часам фарбавалі.
Сукно белага колеру традыцыйна было распаўсюджана на Магілёўшчыне, ва ўсходніх паветах Віцебскай губерні і на поўдні Мінскай губерні[1]. Шэрае сукно было найбольш распаўсюджана ў паўночна-заходніх рэгіёнах[1]. Фарбавалі расліннымі, а з пачатку XX стагоддзя і хімічнымі фарбавальнікамі. Пры фарбаванні ў карычневы колер месцамі выкарыстоўвалі торф. У Мінскай губерні, каб атрымаць чорны колер, сукно клалі ў настой іржавага жалеза[1].
Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі нагамі або ў спецыяльных валюшнях[1] (валю́шах[4]). З другой паловы XIX стагоддзя пачало пашырацца валянне на механічных валюшнях (фолюшах) з прыводам ад вадзянога кола або паравой машыны.
З сярэдзіны XX стагоддзя саматужнае сукнаробства на тэрыторыі Беларусі не існуе, а адраджаецца і бытуе ў выглядзе мастацкага промыслу (выраб дываноў, посцілак, дарожак і інш.)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.