англійскі фізік-тэарэтык From Wikipedia, the free encyclopedia
Стывен Уільям Хокінг (англ.: Stephen William Hawking; 8 студзеня 1942, г. Оксфард, Вялікабрытанія — 14 сакавіка 2018, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — англійскі фізік-тэарэтык. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1974), Нацыянальнай АН ЗША (1992).
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1962), затым Кембрыджскі ўніверсітэт (1966), у якім і працаваў, з 1977 прафесар.
3 1962 паралізаваны, з 1985 страціў магчымасць маўлення.
У 22 гады ў Хокінга быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз. Паводле прагнозаў урачоў, вучонаму заставалася жыць 2-3 гады. Аднак лёс Хокінга склаўся інакш. Ён быў двойчы жанаты, стаў бацькам траіх дзяцей. І ўжо цалкам паралізаваны прадаўжаў займацца навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі з дапамогай камп’ютарнага галасавога сінтэзатара[24].
Прах Стывена Хокінга пахаваны ў лонданскім Вэстмінстэрскім абацтве.
Навуковыя працы па агульнай тэорыі адноснасці, тэарэтычнай астрафізіцы і касмалогіі. Даказаў тэарэму аб сінгулярнасці прасторы-часу (тэарэма Хокінга—Пенроўза, 1960-я г.). Паказаў, што на пачатковых этапах эвалюцыі Сусвету маглі ўтварацца чорныя міні-дзіры (памерам з элементарную часціцу). У сярэдзіне 1970-х г. распрацаваў тэорыю «выпарэння» чорных дзір за кошт квантавых эфектаў і нараджэння пар часціц і антычасціц (выпрамяненне Хокінга).
Аўтар шэрагу навукова-папулярных кніг, у т.л. кнігі «Кароткая гісторыя часу», якая разышлася 10-мільённым тыражом.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.