From Wikipedia, the free encyclopedia
Страко́зы[1] (Odonata) — атрад драпежных, добра лятаючых насякомых. Раздзел энтамалогіі, прысвечаны вывучэнню стракоз, завецца аданаталогіяй.
Стракозы | |||||||||||||||||||||||||||||
Беланоска таўстахвостая (Leucorrhinia caudalis) | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Odonata Fabricius, 1793 | |||||||||||||||||||||||||||||
Падатрады | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
Геахраналогія | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Буйныя насякомыя з рухомай галавой, вялікімі вачамі, кароткімі шчацінкападобнымі вусікамі, чатырма празрыстымі крыламі з густой сеткай жылак і падоўжаным стройным брушкам. Даўжыня брушка да 120 мм, задняга крыла да 94 мм.
У стракоз вялікая галава з велізарнымі фасетачнымі вачамі, якія часта сыходзяцца на цемені; простых вочак тры. Дзякуючы гэтаму яны маюць амаль кругавы агляд і добра вызначаюць адлегласць да здабычы, якую праследуюць і хапаюць сваімі моцнымі сківіцамі. Ротавыя органы грызучыя.
Крылаў 2 пары; доўгія, празрыстыя, перапончатыя, густа жылкаваныя. Крылы ў стракоз не складваюцца на спіне і застаюцца распрастанымі ў час адпачынку.
У адрозненне ад іншых насякомых маюць аорсавентралыныя мышцы крылаў і другасны капуляцыйны апарат у самцоў.
У самцоў маюцца 3—4 анальныя прыдаткі на канцы брушка, другасны капуляцыйны апарат на другім сегменце брушка, у самак 2 верхнія анальныя прыдаткі і генітальная пласцінка на 8-м сегменце брушка.
Атрад падзяляюць на 3 падатрады: раўнакрылыя стракозы (Zygoptera), разнакрылыя стракозы (Anisoptera), анізазігаптэра (Anisozygoptera) — 2 сучасных віды ў Японіі і Індыі. Вядома звыш 5600 відаў (5680 відаў па стане на люты 2008 года[2]).
Вядомы з карбону (каля 350 млн г. назад). Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках і вільготных субтропіках. Жывуць паблізу вадаёмаў. З вадой цесна звязана іх жыццё ў лічынкавым стане. Аднак стракозы могуць залятаць і даволі далёка ад вадаёмаў, а некаторыя віды ажыццяўляюць працяглыя міграцыі, перасяляючыся ў новыя месцы. На Беларусі каля 50 відаў з падатрадаў раўнакрылых і разнакрылых стракоз; найбольш трапляюцца стракозы з сямействаў прыгажунь (Calopterygidae), бабак, або патрульшчыкаў (Corduliidae), дзедак (Gomphidae), каромыслаў (Aeshnidae), лютак (Lestidae), пласканожак (Platycnemididae), сапраўдных стракоз (Libellulidae), стрэлак (Coenagrionidae).
Стракозы — драпежныя насякомыя. Яны нястомна імкліва лятаюць у паветры ў розных напрамках, на ляту хапаючы камароў, мух або іншых насякомых, якія сядзяць на раслінах.
Развіццё з няпоўным ператварэннем у вадаёмах розных тыпаў. Стракозы адкладваюць яйцы прама ў ваду, пагружаючы ў яе брушка, або ўтыкаюць іх у сцёблы водных раслін. Некаторыя стракозы пры адкладцы яец часам пагружаюцца ў ваду на вялікую глыбіню. Там развіваюцца іх лічынкі (наяды), якія дыхаюць вонкавымі (хваставымі) або рэктальнымі (вырасты задняй кішкі) жабрамі. Перад апошняй лінькай (іх бывае больш за 10) лічынкі выпаўзаюць з вады на расліны і іншыя апоры.
Гэтак жа, як і дарослыя стракозы, большасць лічынак з’яўляюцца драпежнікамі. Яны хапаюць здабычу ў вадзе. Для гэтага ў іх развіты спецыяльны лоўчы апарат (відазмененая ніжняя губа), які маланкава высоўваецца далёка наперад, — «маска». З дапамогай рухомых зубцоў «маскі» лічынкі хапаюць здабычу, утрымліваюць яе і паядаюць.
Дарослыя стракозы знішчаюць значную колькасць насякомых. Лічынкі стракоз могуць паядаць лічынак і малькоў рыб, наносяць адчувальную шкоду рыбаводным гаспадаркам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.