From Wikipedia, the free encyclopedia
Старшыня Савета Міністраў Італіі (італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri) — кіраўнік урада Італьянскай Рэспублікі.
Старшыня Савета Міністраў Італіі | |
---|---|
італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri | |
| |
Пасаду займае Джорджа Мелоні з 22 кастрычніка 2022 | |
Узначальвае | Савет Міністраў Італіі |
Форма звароту | Яго Эксцэленцыя |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Палацца Кіджы ў Рыме |
Прызначаецца | Прэзідэнтам Італіі |
Пасада з’явілася | 1946 |
governo.it (італ.) |
Фармальна прызначаецца на пасаду прэзідэнтам краіны, але рэальна з’яўляецца прадстаўніком парламенцкай большасці.
Старшыня Савета Міністраў кіруе дзейнасцю ўрада і на практыцы з’яўляецца кіраўніком краіны, прадстаўляе Італію на сустрэчах глаў дзяржаў і ўрадаў. Старшыня Савета Міністраў падае на зацвярджэнне прэзідэнту спіс членаў урада. Ён змацоўвае сваім подпісам усё законы, падпісаныя прэзідэнтам.
Адноснай слабасцю пасады Старшыні Савета Міністраў у Італіі з’яўляецца немагчымасць для яго вызваліць ад пасады індывідуальных міністраў. У пэўнай ступені з гэтым звязана частая змена глаў урадаў, а таксама частая фармальная змена ўрадаў без замены старшыні. Гэтак, Альчыдэ дэ Гасперы, які займаў гэту пасаду ў 1945—1953, фармальна ўзначальваў восем розных урадаў. 22 лютага 2014 года Старшынёй Савета міністраў прызначаны Матэа Рэнцы. Па выніках рэферэндума Рэнцы падаў ў адстаўку і міністр замежных спраў ў ягоным кабінеце Паала Джэнцілоні быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам. 1 чэрвеня 2018 года Старшынёй Савміна па выніках кааліцыйных перамоў пасля перамогі апазіцыі на выбарах быў прызначаны Джузэпэ Контэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.