Палацца Кіджы
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Палацца Кі́джы (італ.: Palazzo Chigi) — палац (палацца) у Рыме, які з'яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй прэм'ер-міністра Італьянскай рэспублікі. З красавіка 2013 года палацца Кіджы займае Энрыка Лета.
Палац | |
Палацца Кіджы | |
---|---|
Palazzo Chigi | |
| |
41°54′05″ пн. ш. 12°28′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Архітэктурны стыль | рэнесанс |
Архітэктар |
Джакама дэла Порта, Карла Мадэрна |
Заснавальнік |
сям'я Альдабрандхіна сям'я Кіджы |
Дата заснавання | 1580 |
Будаўніцтва | 1562—1580 гады |
Сайт | governo.it/Presidenza/st… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палац з відам на плошчу Калоны і Віа дэль Корса пачаў будавацца ў 1562 годзе па праекце архітэктара Джакама дэла Порты, скончана будаўніцтва было ўжо Карла Мадэрнай у 1580 годзе для сям'і Альдабрандзіні. У 1659 годзе ён быў набыты сям'ёй Кіджы[1]. Пасля палац быў рэканструяваны Фелічэ дэла Грэка і Джавані Батыстай Канціні.
У палацы 5 паверхаў, шырокая лесвіца, якая вядзе ў гасціныя пакоі, двор, упрыгожаны фантанам, спраектаваным Джакама дэла Портай. Гэты фантан быў пазней скапіраваны ў розных месцах Рыма і іншых італьянскіх гарадах[2].
У 1878 годзе палацца Кіджы стаў рэзідэнцыяй аўстра-венгерскага пасла ў Італьянскім каралеўстве. У 1916 годзе ён быў набыты італьянскай дзяржавай, і ў ім размясцілася міністэрства каланіяльных спраў. Яшчэ пазней палацца стаў рэзідэнцыяй італьянскага міністра замежных спраў. З 1961 года палацца Кіджы — месца афіцыйных сустрэч старшыні Савета міністраў Італіі (прэм'ер-міністра).
Іншыя палацы Рыма, у якіх размяшчаюцца дзяржаўныя органы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.