род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Старасце́нь[3][4] (Senécio) — велізарны па колькасці відаў род сямейства Астравыя (Asteraceae), самы буйны род сярод усіх кветкавых раслін.
Старасцень | |||||||||||||||||
Senecio haworthii | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Senecio L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя расліны. Некаторыя з відаў — сукуленты. Кусты, паўкусцікі, ліяны і невысокія дрэвы. Сцёблы апушаныя або голыя. Плод — сямянка.
Па розных дадзеных, у яго ўваходзяць ад 1000 да 3000 відаў, якія сустракаюцца па ўсім свеце і маюць самыя разнастайныя жыццёвыя формы — ад аднагадовых траў да дрэў. На тэрыторыі Беларусі 15 відаў[4], з іх у Чырвоную кнігу занесены 5: старасцень водны (Senecio aquaticus), старасцень дняпроўскі (Senecio borysthenicus), старасцень прырэчны (Senecio fluviatilis), старасцень прыручайны (Senecio rivularis), старасцень эрукалісты (Senecio erucifolius).
Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.