(1701—1775) кашталян берасцейскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Антоні Бужынскі (27 красавіка 1701 — 15 мая 1775) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Кашталян берасцейскі (1748—1752) і смаленскі (1752—1763).
Станіслаў Антоні Бужынскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казімір Несялоўскі | ||||||
Пераемнік | Тадэвуш Бужынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Таркоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Храптовіч | ||||||
Нараджэнне | 27 красавіка 1701[1][2] | ||||||
Смерць |
15 мая 1775[2] (74 гады) |
||||||
Род | Бужынскія[d] | ||||||
Бацька | Канстанцін Ваўжынец Бужынскі[d] | ||||||
Маці | Гальшка з Бутлераў[d] | ||||||
Жонка | Марыяна з Копцяў[d][1][2] | ||||||
Дзеці | Тадэвуш Бужынскі | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Узнагароды |
Займаў пасады скарбніка смаленскага, старосты краснасельскага, з 1732 года інстыгатара (пракурора) літоўскага. З 1748 года кашталян берасцейскі, y 1752—1763 гадах кашталян смаленскі. Таксама быў паслом на соймы 1732, 1733 (выступаў на ім за абранне каралём Станіслава Ляшчынскага), 1738, 1740, 1744, 1746 гадоў; дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1736 годзе.
Падтрымліваў Чартарыйскіх. Пасля смерці жонкі адмовіўся ад грамадскай дзейнасці, уступіў y ордэн езуітаў. Сабраў для апублікавання найважнейшыя пастановы соймаў Польшчы і Рэчы Паспалітай да сярэдзіны XVIII стагоддзя (выдадзены ў 1765 годзе яго сынам Тадэвушам Бужынскім).
У 1769 годзе быў адзначаны Ордэнам Белага Арла.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.