Спіс узнагарод і намінацый фільма «Лабірынт фаўна»
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Лабірынт фаўна» (ісп.: El Laberinto del Fauno) — іспанска-мексіканскі фільм у жанры цёмнага фэнтэзі, зняты ў 2006 годзе мексіканскім кінарэжысёрам Гільерма дэль Тора па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Івана Бакера, Сержы Лопес, Марыбэль Верду, Даг Джонс, Арыядна Хіль, Алекс Ангула[1].
Рэжысёр фільма Гільерма дэль Тора і актрыса, якая выканала галоўную ролю, Івана Бакера. | ||
Кінапрэмія / Кінафестываль | Вынік | |
---|---|---|
Арыэль | 9 | 12 |
Гоя | 7 | 13 |
BAFTA | 3 | 8 |
Оскар | 3 | 6 |
Сатурн | 2 | 6 |
Залаты глобус | 0 | 1 |
Канскі кінафестываль | 0 | 1 |
Поўная статыстыка | ||
Усяго | 109 | 115 |
Прэм’ера фільма адбылася 27 мая 2006 года[2]. Фільм быў высока ацэнены кінакрытыкамі і ўзнагароджаны мноствам прэстыжных кінапрэмій.
Фестывальнае жыццё фільма «Лабірынт фаўна» пачалося з удзелу ў асноўным конкурсе 59-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна была добра прынята, але не заваявала ніводнай узнагароды[3]. Пазней, фільм стаў трыумфатарам фестывалю «Fantasporto[en]», дзе ўдастоіўся галоўнай узнагароды, Гран-пры Fantasporto за найлепшы фільм, а таксама ўзнагароды за найлепшую мужчынскую ролю (Сержы Лопес). На Кінафестывалі ў Палм-Спрынгс[en] фільм атрымаў прэмію ФІПРЭСІ, як найлепшы замежны фільм. На фестывалі, прысвечаным ушанаванню працы кінааператараў, «Camerimage», аператар фільма Гільерма Навара атрымаў галоўны прыз — «Залатую жабу».
Падчас падвядзення вынікаў 2006 года прэміі за найлепшы фільм, найлепшы замежны фільм або найлепшы фільм на замежнай мове «Лабірынту фаўна» прысудзілі наступныя арганізацыі: Анлайн-асацыяцыя кіно і тэлебачання[pt][4], Асацыяцыя кінакрытыкаў Остына[en][5], Асацыяцыя кінакрытыкаў Паўднёвага ўсходу ЗША[fr][6], Асацыяцыя кінакрытыкаў Сент-Луіса[en][7], Асацыяцыя кінакрытыкаў Турцыі[en], Кінакрытыкі Нью-Ёрка анлайн[en][8], Кола кінакрытыкаў Аклахомы[fr], Кола кінакрытыкаў Сан-Францыска[en][9], Кола кінакрытыкаў Фларыды[en], Нацыянальнае таварыства кінакрытыкаў ЗША[10], Таварыства анлайн-кінакрытыкаў[en][11], Таварыства кінакрытыкаў Бостана[en][12], Таварыства кінакрытыкаў Лас-Вегаса[fr][13].
Прэміяльны сезон 2007 года прынёс «Лабірынту фаўна» шэраг нацыянальных кінапрэмій, сярод якіх:
- 9 мексіканскіх прэмій «Арыэль»[14][15][16]
- 7 іспанскіх прэмій «Гоя»[17][18]
- 3 амерыканскія прэміі «Оскар»[19]
- 3 брытанскія прэміі «BAFTA»[20]
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 109, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 115 намінацыямі[21].