From Wikipedia, the free encyclopedia
Міжнародная федэрацыя кінапрэсы (абр. ФІПРЭСІ́, FIPRESCI, фр.: Fédération internationale de la presse cinématographique) — міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае кінакрытыкаў і кіназнаўцаў розных краін свету. Заснавана 6 чэрвеня 1930 года ў Парыжы. Мэта арганізацыі — спрыяць развіццю сусветнага кінамастацтва, а таксама адстойваць інтарэсы прафесіяналаў, што пішуць пра кіно[1]. Генеральная асамблея ФІПРЭСІ знаходзіцца ў Італіі. Афіцыйныя мовы ФІПРЭСІ — англійская і французская. Мае свой анлайнавы кінематаграфічны часопіс пад назвай Undercurrents, які выпускаецца кінакрытыкам Крысам Фудзівара.
Міжнародная федэрацыя кінапрэсы мае сваю спецыяльную ўзнагароду (англ.: The FIPRESCI Prize), якая мае выгляд дыплома з імем рэжысёра і назвай фільма. Прысуджаецца ўзнагарода спецыяльным журы, якое складаецца прынамсі з трох, але не больш чым з дзевяці членаў ФІПРЭСІ, якія абавязкова павінны быць з розных краін. Уручаецца дыплом на міжнародных кінафестывалях (такіх як Канскі кінафестываль або кінафестываль у Венецыі). Прэміі ФІПРЭСІ маюць значную вагу ў кінематаграфічным свеце[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.