![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/BerlinDistricts.svg/langbe-640px-BerlinDistricts.svg.png&w=640&q=50)
Спіс адміністрацыйных акруг і раёнаў Берліна
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Горад Берлін з’яўляецца адной з 16 земляў у складзе ФРГ і адміністрацыйна падзелена на 12 адміністрацыйных акруг (ням.: Bezirk) і 95 раёнаў (ням.: Ortsteil), якія ўваходзяць у іх.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/BerlinDistricts.svg/640px-BerlinDistricts.svg.png)
Кожная акруга складаецца з некалькіх раёнаў, якія большай часткай склаліся гістарычна. Калісьці яны з’яўляліся самастойнымі гарадамі, вёскамі і пасёлкамі, а ў 1 кастрычніка 1920 года яны былі ўключаны ў склад Вялікага Берліна і ўтварылі на той момант 20 акруг. Пасля падзелу Германіі 12 акруг апынуліся ў Заходнім Берліне і 8 — ва Усходнім. Нашмат пазней, ужо ў 1970-80-я гады ва Усходнім Берліне былі вылучаны яшчэ 3 акругі.
Пасля аб’яднання Берліна і да 2000 года працягвалі існаваць 23 акругі, якія вельмі моцна адрозніваліся адна ад адной па плошчы і колькасці насельніцтва. Падчас апошняй адміністрацыйнай рэформы 2001 года колькасць акруг паменшылася да 12 у выніку зліцця дзвюх ці трох акруг у адну. Зліццю не падвергліся буйныя адміністрацыйныя акругі Шпандау, Райнікендорф і Нойкёльн.
Раёнам Берліна ў статыстычных мэтах нададзены чатырохзначнымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі, першыя дзве лічбы ў якіх паказначаюць на акругу.
Апроч раёнаў Берлін падзелены на «статыстычныя тэрыторыі» (ням.: Statistisches Gebiet), якія пазначаюцца трохзнакавымі нумарамі, што прыблізна адпавядаюць жылым раёнам. Прыкладам статыстычнай тэрыторыі з’яўляецца Баварскі квартал у раёне Шонеберг, дзе большасць вуліц атрымала свае назвы паводле гарадоў Баварыі. Статыстычныя тэрыторыі могуць не супадаць з раёнамі, так, напрыклад статыстычная тэрыторыя Рудаў размяшчаецца ў двух раёнах — Рудаў і Гропіўсштат.