Сок (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сок (руск.: Сок[2], татар.: Суык, башк.: Сук) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Арэнбургскай і Самарскай абласцях, левы прыток ракі Волга.
Сок | |
---|---|
руск. Сок, тат. Суык, башк. Сук | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 363 км |
Басейн | 11 700 км² |
Расход вады | 45,6[1] м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Бугульмінска-Белябееўскае ўзвышша |
• Каардынаты | 54°13′52″ пн. ш. 52°44′35″ у. д.HGЯO |
Вусце | Саратаўскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | паўночная частка горада Самара |
• Вышыня | 28 м |
• Каардынаты | 53°24′33″ пн. ш. 50°07′56″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіёны | Арэнбургская вобласць, Самарская вобласць |
Код у ДВР | 11010000612112100005600 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 363[3] (364[2]) км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 16,4[2] м³/с, у вусці — 45,6[1] м³/с. Рака бярэ пачатак на Бугульмінска-Белябееўскім узвышшы. Упадае ў Саратаўскае вадасховішча на рацэ Волга каля пасёлка Волжскі, на поўнач ад горада Самара. Рака Сок раўніннага тыпу з шырокай далінай (1,6-10 км) і звілістым рэчышчам[1]. На пойме ракі вялікая колькасць азёр і старыц. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, паводка ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі каля 800 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 10,8[1] км². Суднаходная на 6 км ад вусця[3].
Сярод прытокаў: Камышла, Малы Сок, Байтуган, Укс, Сасноўка, Целегас, Ігарка, Ісаклінка, Вялікі Сургут (Вялікі Суруш[4]), Сургут (Суруш[4]), Бароўка, Арлянка, Каргалка, Чарноўка, Трасцянка, Кандурча і інш.[3]