Смыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Смыга[1] (укр.: Смига) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дубенскім раёне Ровенскай вобласці Украіны, чыгуначная станцыя на лініі Крэменец - Камяніца-Валынская. Праз мястэчка праходзіць аўтадарога Дубна - Крэменец.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Заснавана ў 1861 г. пад назвай Кенеберг. У 1890 г. уладальнік мясцовасці граф Берг, які жыў у Студзінцы, запрашае з Прусіі і пасяляе тут дзесяць сем'яў немцаў спецыялістаў-клянкараў. Яны з дуба выраблялі клянкі да бочак з півам, віном і гарэлкай. Было пабудавана два вялікіх склада для гатовай прадукцыі. Паселішча немцаў спачатку не мела назвы. У знак падзякі свайму гаспадару графу Бергу паселішча назвалі Кененберг, гэта значыць па прозвішчы двух уладальнікаў, Кенэ і Берга таму, што Берг прадаў немцу Кенэ лес. І тут Кенэ збудаваў тартак і пачаў распілоўваць драўніну. Для рабочых ён пабудаваў два баракі, а потым сюды перасяліліся і лесарубы. Паводле падання ў 1906 г. Берг, а магчыма і Кенэ, праклаў чыгунку, але праз пяць гадоў усё гэта прадаў барону Струвэ з Даніі. З часам Стувэ пашырыў магутнасці тартака, збудаваў вузкакалейку, млын, наладзіў вытворчасць гонты і іншы дрэваапрацоўчы промысел. Але перад Першай сусветнай вайной амаль усе немцы павяртаюцца да Прусіі.