адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка.
Слабодкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Слабодка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 730 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Каменка. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малая Каменка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Балычын. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка, сельсавет перайменаваны ў Слабодкаўскі[2][3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3538 чалавек[4], з іх 76,7 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 3730 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.