Сэр Серэтсэ Кхама (англ.: Sir Seretse Khama, тсвана Serêtsê a Sekgoma a Khama, 1 ліпеня 1921, Серовэ, Батсвана — 13 ліпеня 1980, Габаронэ, Батсвана) — першы прэзідэнт Батсваны з 30 верасня 1966 года да 13 ліпеня 1980.

Хуткія факты Серэтсэ Кхама, прэзідэнт Батсваны[d] ...
Закрыць

Біяграфія

Паходзіў з роду правадыроў племя бамангвата, у 1925 стаў іх каралём (kgosi). Атрымаў юрыдычную адукацыю ў ПАР і Вялікабрытаніі. Пасля атрымання Батсванай (тады звалася Бечуаналенд) аўтаноміі вярнуўся на радзіму і, адмовіўшыся ад каралеўскага сану, быў абраны ў мясцовы савет у 1957 годзе. У 1961 годзе заснаваў Дэмакратычную партыю Батсваны, якая ў 1965, выступаючы на сацыялістычных і пан-афрыканісцкіх пазіцыях, выйграла парламенцкія выбары, пасля чаго Кхама стаў прэм’ер-міністрам Бечуналенда. Дамагаўся атрымання краінай незалежнасці ад Вялікабрытаніі, была пабудавана новая сталіца краіны — Габаронэ. У 1966 Кхама быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай імперыі. У тым жа годзе пасля атрымання краінай незалежнасці абраны першым прэзідэнтам Батсваны. Пераабіраўся парламентам пасля кожных выбараў, бо БДП заўсёды атрымлівала большасць галасоў.

Дамогся ператварэння Батсваны, адной з самых бедных і пустыні краін Афрыкі на момант атрымання незалежнасці, у адну з краін, якія развіваюцца на кантыненце дзякуючы актыўнаму экспарту прыроднай сыравіны і карысных выкапняў. Паспяхова змагаўся з карупцыяй, змог стварыць стабільны дэмакратычны рэжым, пазбаўлены ад пагрозы пераваротаў. Памёр ад раку падстраўнікавай залозы, знаходзячыся на пасадзе прэзідэнта. Пахаваны ў сямейным магільным склепе. Яго пераемнікам стаў віцэ-прэзідэнт краіны Квет Кетуміле Масірэ.

Яго сын, Ян Кхама, з 2008 года займае пасаду прэзідэнта краіны.

Зноскі

1. Sir Seretse Khama // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Seretse Khama // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

3. Sir Seretse Khama // Encyclopædia Britannica

4. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.

5. Munzinger Personen

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.