![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Ukraine_relief_location_map.jpg/640px-Ukraine_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Сейм (рака)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сейм — рака ў Белгародскай і Курскай абласцях Расіі, Сумскай і Чарнігаўскай абласцях Украіны, левы прыток ракі Дзясна (басейн Дняпра).
Хуткія факты Сейм, Характарыстыка ...
Сейм | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 748 км |
Басейн | 27 500 км² |
Расход вады | каля 105 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Белгародская вобласць, Чарнігаўская вобласць і Сумская вобласць |
• Каардынаты | 51°22′16,68″ пн. ш. 37°07′02,28″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Дзясна |
• Каардынаты | 51°27′34,91″ пн. ш. 32°33′49,31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | Расія, Украіна |
Рэгіён | Белгародская вобласць, Курская вобласць, Сумская вобласць, Чарнігаўская вобласць |
Код у ДВР | 04010001312106200004150 і 04010001212106200004150 |
![]() |
Закрыць
Даўжыня складае 748 км, плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады каля 105 м³/с. Працякае ў шырокай даліне праз Сярэднярускае ўзвышша і Прыдняпроўскую нізіну. Пераважная шырыня рэчышча 80—100 м, даліны — 9—12 км. Рэчышча звілістае, суправаджаецца шматлікімі старыцамі і пойменнымі азёрамі. Правы бераг высокі, круты, левы — пакаты. Замярзае ў канцы лістапада — снежні, ледаход у канцы сакавіка — пачатку красавіка. У нізоўі мясцовае суднаходства.