From Wikipedia, the free encyclopedia
Севершчына, Северская зямля — гістарычны рэгіён, у склад якога ўваходзілі землі вадазбору сярэдняй і ніжняй Дзясны, Сейма і ніжняга Сожа.
Аб’ядноўваў наступныя гарады: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Любеч, Старадуб, Трубчэўск, Бранск, Карачаў, Болдыж, Дамагашч, Пераяслаў, Пуціўль, Рыльск, Курск, Глухаў, Белгарад.
Назва фіксуецца ў крыніцах XIV—XVIII стст. і з’яўляецца вытворнай ад этноніму «север» (севяране) — наймення ўсходнеславянскай дыялектна-этнаграфічнай групы дняпроўскага левабярэжжа (VIII—XII стст.). Паняцце «Северская зямля» ахоплівала толькі частку северскага этнаграфічнага арэалу, вядомага з археалагічных помнікаў часоў старадаўняй Русі — уласна, тыя тэрыторыі, якія ў другой палове XI — першай палове XIII стст. уваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства. Пазней тут існавала Северскае княства. Адзінства Северскай зямлі было выключна этнаграфічным і не падкрэслівалася адміністрацыйна-праўніцкімі ўтварэннямі.
У сярэдзіне XIV ст. вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна з Андрусаўскай дамовай (1667) рэгіён канчаткова перайшоў пад уладу Масковіі.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі северскія землі падзялілі паміж сабой Украінская ССР і РСФСР, невялікая частка рэгіёна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.