![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Свінавод
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Свінаво́д, Свінаводка — рака ў Беларусі, у Лельчыцкім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Свінавод | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 46 км |
Басейн | 511 км² |
Расход вады | 2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Лельчыцкі раён |
• Месцазнаходжанне | за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы |
• Вышыня | каля 148,3[1] м |
• Каардынаты | 51°48′42,80″ пн. ш. 27°57′03″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок |
• Каардынаты | 52°03′16,20″ пн. ш. 28°03′39,80″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Лельчыцкі раён, Жыткавіцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 511 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.
Пачынаецца за 4 км на поўнач ад вёскі Данілевічы Лельчыцкага раёна, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Перароўскі Млынок Жыткавіцкага раёна. У нізкай плыні большую частку сцёку перахоплівае Крушынная канава. Рака цячэ па ўсходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе, па лясістай забалочанай мясцовасці.
Прытокі — Мутнянка (леваруч), Крухавец, Шушараўка (праваруч).
Даліна ў вярхоўі месцамі трапецападобная, вузкая, у сярэдняй і нізкай плыні невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Абалона ў высокай плыні перарывістая, чаргуецца па берагах, у сярэдняй плыні шырыня 0,3—0,8 км, у нізкай — зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае, шырыня 1—6 м.
У басейне ракі азёры Мыслічы, Пупаўскае.