Святлана Георгіеўна Ціханоўская
беларуская палітычная дзяячка, абраны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская, па нараджэнні Піліпчук (нар. 11 верасня 1982, Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.
Святлана Георгіеўна Ціханоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1982(1982-09-11) (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Партыя | Беспартыйная |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Георгій Піліпчук |
Маці | Валянціна Піліпчук |
Муж | Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі |
Дзеці | Агнія, Карней |
Узнагароды |
Спецыяльны прыз Міжнароднага эканамічнага форума (2020)[1] Прэмія Globsec (2020)[2] Прэмія Свабоды імя Джона Макейна[en] (2020)[3] Прэмія імя Сахарава (сумесна з іншымі[4]; 2020) Прэмія Свабоды выдання Politiken (2020)[5] Прэмія Свабоды Сейма Літвы (2020) Прэмія імя Льва Копелева[de] (сумесна з іншымі; 2021) Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага (сумесна з іншымі; 2021) |
tsikhanouskaya.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, Ціханоўская набрала крыху больш за 10 % галасоў выбаршчыкаў, заняла другое месца. На думку яе прыхільнікаў і шэрагу аналітыкаў, вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя: на самай справе, Святлана Ціханоўская набрала значна больш галасоў, чым пра гэта заяўлена рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і павінна лічыцца абраным прэзідэнтам краіны (або праходзіць у другі тур разам з А. Лукашэнкам).
Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў у Беларусі пачаліся акцыі пратэсту. Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзейным прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года выехала з Беларусі ў Літву[6], пасля чаго здзейсніла шэраг паездак па іншых краінах.
10 верасня 2020 года Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую законным прэзідэнтам Беларусі[7], аднак сама Ціханоўская звыш двух гадоў не пазіцыянавала сябе як кіраўнік дзяржавы, выбраны прэзідэнт ці прэзідэнт Беларусі[8][9] (толькі ў лістападзе 2022 г. яна абвясціла ў артыкуле для выдання «Politico», што з’яўляецца «выбраным прэзідэнтам Беларусі» — «Belarusian president-elect»)[10]. У Польшчы і Германіі яе, аднак, і ў канцы 2020 года прымалі па дзяржаўным пратаколе як найвышэйшую службовую асобу дзяржавы[11][12].