Свята-Мікалаеўскі сабор (Добруш)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свята-Мікалаеўскі сабор — праваслаўны храм у горадзе Добрушы Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы князя Паскевіча, 58.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўскі сабор | |
---|---|
52°25′26″ пн. ш. 31°19′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Добруш |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1995 год |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пабудаваны ў 1995 годзе з цэглы.
Уяўляе сабой стылізаваную трактоўку крыжова-купальнага храма 2-й паловы XIX стагоддзя. Аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Сілуэт храма фарміруюць цыбулепадобныя купалы з макаўкамі над 8-граннымі барабанамі цэнтральнага аб’ёму і званіца. Хрысцільны храм у імя святога архангела Міхаіла. Маецца шыты бісерам абраз канца XIX стагоддзя «Маці Божая Казанская»[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.