From Wikipedia, the free encyclopedia
Свярдлоўская вобласць (руск.: Свердло́вская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, з’яўляецца другім па колькасці гарадоў у Расіі (пасля Маскоўскай вобласці). Уваходзіць у склад Уральскай федэральнай акругі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Екацярынбург.
Свярдлоўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 17 студзеня 1934 | ||||
Кіраўнік | Яўген Уладзіміравіч Куйвашаў[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | YEKT і Азія/Екацярынбург[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-SVE | ||||
Код аўтам. нумароў | 66, 96 і 196 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На захадзе вобласць мяжуе з Пермскім краем, на поўначы з Рэспублікай Комі, на паўночным усходзе з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на ўсходзе з Цюменскай вобласцю, на паўднёвым усходзе з Курганскай, на поўдні з Чалябінскай вобласцю, а на паўднёвым захадзе з Башкартастанам.
У Расійскай імперыі тэрыторыя сучаснай вобласці ўваходзіла ў склад Сібірскай губерні, Пермскага намесніцтва, а затым Пермскай губерні. Гістарычна вобласці папярэднічала Екацярынбургская губерня, якая існавала ў 1919—1923 гадах. Свярдлоўская вобласць была ўтворана ў складзе РСФСР 17 студзеня 1934 года пры падзеле Уральскай вобласці, у цяперашніх межах вобласць існуе з 1938 года пасля вылучэння з яе складу Пермскай вобласці.
Насельніцтва 4399,7 тыс. чалавек (2007), з якіх у гарадах пражываюць 83 %. Нацыянальны склад: рускія 89,2 %, татары 3,7 %, украінцы 1,2 %.
Падзяляецца на 30 раёнаў. Найбуйнейшыя гарады: Екацярынбург, Ніжні Тагіл, Каменск-Уральскі, Першаўральск.
Вобласць размешчана пераважна на ўсходніх схілах Сярэдняга і часткай Паўночнага Урала і на прылеглых тэрыторыях Заходне-Сібірскай раўніны (Заўралле); на паўднёвым захадзе заходзіць на заходнія схілы Сярэдняга Урала. Каля 1/4 плошчы вобласці занята горнымі хрыбтамі Урала. На Паўночным Урале найбольш высокія вяршыні вобласці — Канжакоўскі Камень (1569 м), Дзенежкін Камень (1492 м); Сярэдні Урал моцна згладжаны, больш узвышаюцца заходнія перадгор’і (сярэдняя вышыня 300—500 м); на ўсходзе размяшчаецца ўзгорыстая мерыдыянальная паласа Заўральскага пенеплену (сярэдняя вышыня 200—300 м). На паўднёвым захадзе невялікую плошчу займаюць уваліста-ўзгорыстае і слаба ўзгорыстае Перадуралле (сярэдняя вышыня 250—300 м), часткі Уфімскага плато і Сылвінскага кражу. Да 1/3 тэрыторыі Свярдлоўскай вобласуці на паўночным усходзе і ўсходзе складаюць плоскія ўчасткі Заходне-Сібірскай раўніны (сярэдняя вышыня 100—200 м і менш). Свярдлоўская вобласць — адна з самых багатых карыснымі выкапнямі частак Урала (жалезныя і медныя руды, вугаль, азбест, тальк, мармур, золата, плаціна, каштоўныя і вырабныя камяні). Клімат кантынентальны. Зіма халодная, працяглая. Сярэдняя тэмпература студзеня на раўнінах Заўралля ад −20 ° С на поўначы да −17 °C на паўднёвым усходзе і −15 °C на поўдні. Лета умерана цёплае; на паўднёвым усходзе — спякота. Сярэдняя тэмпература ліпеня 16 °C на поўначы і 19 °C на паўднёвым усходзе. Працягласць вегетацыйнага перыяду да 130 сут. Ападкаў на раўнінах Заўралля ад 500 на поўначы да 350—400 мм у год на паўднёвым усходзе, больш ападкаў на паўднёвым захадзе і ў гарах (да 500—600 мм і больш). Галоўныя рэкі — Таўда з Пелымам, Сосьвай і Лозьвай, Тура з Ніцай і Пышмой, Ісець (на ўсходзе), Чусавая і Уфа (на паўднвым захадзе). Большая частка Свярдлоўскай вобласці ляжыць у лясной зоне; на паўднёвым усходзе і месцамі на паўднёвым захадзе — лесастэп. У гарах (асабліва на поўначы) — вышынная пояснасць.
Падзолістыя глебы займаюць 36,7 % плошчы, падзоліста- і тарфяна-балотныя і забалочаныя глебы — 18,2 %, дзярнова-падзолістыя — 14,8 %, шэрыя лясныя і дзярнова-лугавыя — 12,9 %, чарназёмныя і лугава-чарназём (на паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе) — 11,3 %. Пакрыта лесам 61 % тэрыторыі, у тым ліку хваёвым — 2/3. Запасы драўніны ў лясах дзяржлесфонду 1,4 млрд м³ (з іх хвоі і елкі — 0,9 млрд м³). Значныя тарфяныя адклады з запасамі 3,6 млрд т паветрана-сухога торфу. Пераважае тыпова тайговая фаўна; з прамысловых — вавёркі, куніца, заяц-бяляк, лісіца, лось, рэакліматызаваны собаль; з птушак водзяцца глушэц, рабчык, белая курапатка, цецярук, качкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.