рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чусава́я (Паўднёвая) — рака на Сярэднім Урале, правы прыток Камы. Працякае па тэрыторыі Чалябінскай, Свярдлоўскай абласцей і Пермскага края Расіі.
Чусавая | |
---|---|
руск.: Чусовая | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 592 км |
Басейн | 47 600 км² |
Расход вады | 222 м³/с (у 88 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Bolshoe Chusovskoe[d] |
• Месцазнаходжанне | Вялікае Чусаўское возера |
• Вышыня | 399 м |
• Каардынаты | 56°09′06″ пн. ш. 60°20′21″ у. д.HGЯO |
Вусце | Камскае вадасховішча |
• Месцазнаходжанне | Чусаўскі заліў |
• Вышыня | 108,5 м |
• Каардынаты | 58°07′34″ пн. ш. 57°01′11″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кама |
Краіна | |
Рэгіён | Чалябінская вобласць, Свярдлоўская вобласць, Пермскі край |
Код у ДВР | 10010100512111100010035 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле назвы ракі ў Беларусі назвалі адну з пускавых шахтаў стратэгічных ракет.
Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Уральскага хрыбта ў Азіі, перасякае яго і ў асноўным працякае па яго заходніх схілах, у еўрапейскай частцы Расіі, двойчы пераходзячы са Свярдлоўскай вобласці ў Пермскі край.
Выток Чусавой ідзе ад возера Вялікага Чусаўскога і знаходзіцца ў балоцістай мясцовасці на поўначы Чалябінскай вобласці. У верхнім цячэнні каля 150 км рака цячэ па ўсходняму схілу Уральскіх гор. Шырыня рэчышча складае 10-13 м.
У сярэднім цячэнні даліна ракі звужаецца, схілы часта маюць каньёнападобны характар. Прарэзаўшы Перадуральскі краявы прагіб, Чусавая ўтварыла глыбокую даліну сярод асадачных парод палеазоя. У гэтых месцах скалы узвышаюцца над паверхняй вады на 10-115 м, а цячэнне ракі мае ярка выражаны горны характар. Шырыня рэчышча — 120-140 м.
У ніжнім цячэнні пасля выхаду з Уральскіх гор (пасля г. Чусавы рака прымае тыпічна раўнінны характар. Хуткасць цячэння запавольваецца, рэчышча месцамі пашыраецца да 300 м, раку абрамляюць заліўныя лугі, балоты, лісцевыя і мяшаныя лясы.
Рака ўпадае ў Чусаўскі заліў Камскага вадасховішча за 693 км ад вусця Камы, нямнога вышэй з горад Перм.
Справа: Вялікі Шышым, Сулём, Мяжавая Качка, Сярэбраная, Сылвіца, Койва, Усьва. Злева: Рэўда, Качка, Лысьва.
Гарады: Рэўда, Першаўральск, Чусавы.
Гарадскія пасёлкі: Білімбай, Старавуткінск.
Ваўчыхінскае вадасховішча на рацэ Чусавой забяспечвае вадой г. Екацярынбург. У басейне ракі маюцца шматлікія радовішчы карысных выкапняў: жалезная і хромавая руда, золата, плаціна, каменны вугаль. У ніжнім цячэнні (ад г. Чусавы) рака з'яўляецца судаходнай, але не мае вялікага транспартнага значэння.
Упрыгожваннем Чусавой з'яўляюцца шматлікія скалы (так званыя камяні), якія стаяць у месцах, дзе рака перасякае горныя ланцугі. Маляўнічасць берагоў Чусавой, наяўнасць шматлікіх славутасцяў і шматлікія згадкі пра яе ў мастацкай літаратуры зрабілі яе папулярным турыстычным аб’ектам Уралу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.