кароль Швецыі (1196—1208) From Wikipedia, the free encyclopedia
Сверкер II Малодшы (Карлсан) (шведск.: Sverker den yngre Karlsson; 1167 (магчыма ў 1164) — 12 ліпеня 1210) — кароль Швецыі (1196—1208) з дынастыі Сверкераў.
Сверкер II Малодшы Карлсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кнут I Эрыксан | ||||||
Пераемнік | Эрык X Кнутсан | ||||||
Нараджэнне | 1164 | ||||||
Смерць |
17 ліпеня 1210[1] ці 1210[2] Замак Нес, востраў Вісінгсё |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сверкеры | ||||||
Бацька | Карл Сверкерсан | ||||||
Маці | Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ | ||||||
Жонка | Бенедыкта Эбесдотэр[3] і Інгегерд Біргерсдотэр[3] | ||||||
Дзеці | Хелена Сверкерсдотэр, Юхан I, Маргарэта Сверкерсдотэр[d], Крысціна, фурсціна Мекленбургская[d] і Carl Sverkersson[d][4] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын караля Карла Сверкерсана і яго жонкі каралевы Крысціны Стыгсдотэр, дацкай дваранкі, якія ажаніліся каля 1162—1163 гадоў. У 1167 годзе яго бацька быў забіты на востраве Вісінгсё, і малалетні спадчыннік быў вывезены ў Данію, на востраў Зеландыя, дзе клан яго маці меў вялікі ўплыў. У 1196 годзе, па смерці караля Кнута I вярнуўся ў Швецыю і быў абраны каралём дзякуючы ярлу Біргеру Бросу. Праводзіў спрыяльную для царквы палітыку, павялічваючы яе прывілеі, і прывілеі асабіста архібіскупа Упсальскага. У 1203 годзе разам з братамі бег у Нарвегію сын папярэдняга караля Кнута I — Эрык Кнутсан, і пачаў рыхтавацца да барацьбы за шведскі трон. У 1205 годзе ён уварваўся ў Швецыю з войскам, але быў разбіты каралём Сверкерам, і бег. У 1208 годзе, Эрык ізноў змагаўся са Сверкерам Малодшым, і пры значнай нарвежскай дапамозе разбіў яго ў бітве пры Лене, заняўшы прастол. Сверкер бег у Данію, і паспрабаваў вярнуць карону пры дапамозе Папы Інакенція III, аднак поспеху не дамогся. У 1210 годзе, сабраўшы ў Даніі войска, ён распачаў у Швецыю ваенны паход, і загінуў у бітве пры Гестылрэне.
Быў пахаваны ў Даніі.
Першы раз ажаніўся з Бенедыктай Эбесдотэр (нар. 1165-70, пам. 1200), вяселле адбылося ў 1190 годзе. Пасля смерці першай жонкі ажаніўся ў другі раз з дачкой ярла Біргера Броса Інгрыд. Яго першы сын ад гэтага шлюбу Юхан (1201—1222) быў каралём Швецыі з 1216 па 1222 года. Таксама меў дачку Алену[5][6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.