Эрык X Кнутсан

кароль Швецыі (1208—1216) From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрык X Кнутсан
Remove ads

Эрык X Кнутсан (каля 1180, Эрыксберг - 10 красавіка 1216, замак Нес, востраў Вісінгсё) — кароль Швецыі (1208-1216). Першы шведскі кароль, каранаваны царквой (1210). Парадкавы нумар, прысвоены яму гісторыкам Іаанам Магнусам, не адпавядае рэчаіснасці, на самай справе Кнутсан быў толькі пятым Эрыкам на шведскім троне.

Remove ads

Нарадзіўся ў сям'і караля Кнута I Эрыксана і яго жонкі, імя якой невядома. Пасля смерці бацькі (1196), верагодна, разам са сваімі братамі знаходзіўся пры двары караля Сверкера Малодшага, але пазней разам з братамі падняў супраць яго мяцеж. У 1205 адбылася бітва пры Эльгаросе, дзе браты Эрыка загінулі, а яму самому атрымалася бегчы ў Нарвегію. У 1208 ён вярнуўся ў Швецыю і разбіў Сверкера Малодшага, стаўшы каралём. Эрык Кнутсан быў першым шведскім каралём, каранаваным царквой, адбылося гэта праз два гады пасля ўзыходжання, у 1210 годзе. Быў жанаты з дачкой дацкага караля Вальдэмара I і яго жонкі Сафіі Наўгародскай. У 1216, Эрык раптоўна памёр у сваёй рэзідэнцыі, у замку Нес на востраве Вісінгсё, не пакінуўшы спадчынніка (яго сын Эрык яшчэ не нарадзіўся), і трон заняў Юхан Сверкерсан. Акрамя сына, меў некалькі дачок. Смерць караля Эрыка распачала доўгі перыяд барацьбы за шведскі трон, што завяршылася толькі ў 1250.

Remove ads

Зноскі

  1. Erik Knutsson — 1917.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q379406'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1724971'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads