From Wikipedia, the free encyclopedia
Саша 3 %, або Саша тры працэнты, таксама вядомы і як адлюстраваны варыянт Мы 97 %, або Мы дзевяноста сем працэнтаў — палітычны тэкставы мем, які высмейваў нізкі ўзровень падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрнэт-апытаннях падчас выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.
Падчас выбарчай кампаніі 2020 года мем «Саша 3 %» стаў адной з мянушак Аляксандра Лукашэнкі, шырока ўжываўся падчас акцый пратэсту 2020 года.
У Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сацыяльныя апытанні на рэйтынг палітыкаў былі забароненыя ўладамі рэжыму Лукашэнкі. Увогуле, незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія дазволілі б аб’ектыўна ацаніць рэйтынг патэнцыяльных кандыдатаў, у Беларусі не праводзяць[1] пасля разгрому НІСЭПІ ў 2016 годзе.
У канцы мая 2020 года, перад татальнай забаронай анлайн-апытанняў, папулярныя беларускія выданні Onliner.by, Наша Ніва, Telegraf.by, Радыё «Свабода», Tut.by, а таксама некалькі іншых тэлеграм-каналаў правялі анлайн-апытанні, паводле якіх у абсалютнай большасці выпадкаў Лукашэнка набраў толькі 3 % галасоў і менш.
Інтэрнэт-апытанні (май 2020 года)
Апытанне | TUT.by Архівавана 2 чэрвеня 2020. | Наша Ніва | Telegraf.by Архівавана 9 чэрвеня 2020. | Onliner.by Архівавана 30 мая 2020. | Svaboda.org |
---|---|---|---|---|---|
Дата правядзення | 20.05.2020 | 20.05.2020 | 22.05.2020 | 26.05.2020 | 26.05.2020 |
Прынялі ўдзел | 70 029 | 16 526 | 35 775 | 32 128 | 9 705 |
Бабарыка | 54,91 % | 49,7 % | 52,43 % | 56 % | 32 % |
Ганцэвіч | 0,34 % | — | 0,62 % | — | 0 % |
Дзмітрыеў | 0,58 % | 0,32 % | 0,33 % | 0,29 % | 0 % |
Канапацкая | 4,14 % | 2,5 % | 1,7 % | 1,4 % | 1 % |
Лукашэнка | 6,24 % | 2,96 % | 3,90 % | 3 % | 1 % |
Ціханоўская | 12,71 % | 18,39 % | 17,37 % | 12 % | 51 % |
Цапкала | 15,22 % | 7,5 % | 9,8 % | 17 % | 7 % |
Чэрачэнь | 0,72 % | 0,28 % | 0,16 % | — | 0 % |
Гайдукевіч | 1,28 % | 0,65 % | 3,93 % | 0,4 % | — |
Губарэвіч | 0,45 % | — | 0,23 % | — | 0 % |
Кісель | 0,63 % | — | 0,22 % | — | 0 % |
Кавалькова | 0,37 % | — | 0,21 % | — | 0 % |
Казлоў | 0,64 % | — | 0,61 % | 0,32 % | 1 % |
Няпомняшчых | 0,4 % | — | 0,4 % | — | 0 % |
Таболіч | 1,37 % | 2,3 % | 0,25 % | 0,9 % | 2 % |
Супраць усіх | — | 15,37 % | 7,8 % | 7,7 % | 4 % |
Маштабнае падзенне рэйтынгу Лукашэнкі шырока абмяркоўвалі, ён атрымаў мянушку «Саша тры працэнты»[5][6][7][8]. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адзначыў, што палітычны мем пра 3 % стаў адным з самых паспяховых у сучаснай гісторыі краіны[9]
У чэрвені з’явіліся іншыя варыянты: «Уходи 3 %» і «ПСІХОЗ%». Прадстаўнікі розных прафесій пачалі фатаграфавацца з сімвалам 3 % і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце. Некаторыя беларускія кампаніі сталі прапаноўваць зніжкі 3 %, намякаючы на рэйтынг Лукашэнкі[10]. Мем «Саша 3 %» пачалі выяўляць на плакатах, друкаваць на майках і дадаваць як хэштэг у сацыяльных сетках. Часам гэты мем спалучалі з іншымі, напрыклад, да працэнта дадавалі вусы — намёк на вусы Лукашэнкі[11].
У інтэрв’ю Лукашэнка прасіў не называць яго тараканам, Сашам 3 % і іншымі мянушкамі. Ён заявіў, што яго рэйтынг не можа быць такім нізкім.[10][12]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.