Сатрапія Зарэчча
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зарэчча[1] (акад.: Эбер-Нары; арам.: עבר-נהרה, Abar-Nahara, Авар-Наара; іўр.: עֵבֶר הַנָּהָר, эвер а-наар[2]; стар.-грэч.: Πέραν τοῦ ποταμοῦ[заўв 1]; лац.: Regio trans flumen) — назва рэгіёна ў Пярэдняй Азіі, а таксама правінцыі ў складзе Новаасірыйскай, Новававілонскай і Ахеменідскай імперый, тэрыторыя якога прыкладна супадае з цяперашнім Левантам. Сам тэрмін і ў акадскай і ў арамейскай мовах азначае адно і тое ж — «за ракой» ці «цераз раку», і мае на ўвазе тэрыторыі на заходнім беразе Еўфрата з месапатамскага і персідскага пунктаў гледжання, і шырока выкарыстоўваецца ў біблейскіх кнігах Ездры і Неяміі. У працах сучасных навукоўцаў таксама згадваецца як Трансеўфратыя ці Трансеўфратэна (англ.: Transeuphratia фр.: Transeuphratène).
Упершыню тапонім з'яўляецца ў надпісе асірыйскага цара Асархадона, які датуецца VII стагоддзем да нашай эры[3].
У 535 годзе да нашай эры персідскі цар Кір Вялікі рэарганізаваў большую частку зямель заваяванага Новававілонскага царства ў адзіную сатрапію «Вавілонія і Зарэчча»[4]. Царскія намеснікі мелі рэзідэнцыю ў Вавілоне, але ў Зарэччы меліся свае вобласценачальнікі (пеха, яўр. паках), якія падпарадкоўваліся намеснікам. Адным з іх быў Татэнай, згаданы ў Бібліі і вавілонскіх клінапісных дакументах[5]. Такі падзел заставаўся некранутым, прынамсі, да 486 года да н.э. (пачатак кіравання Ксеркса), але з 450 гады да н.э. «мега-сатрапія» была падзелена на дзве меншыя — Вавілонію і, уласна, Зарэчча[6].
Заходняя і ўсходняя часткі вельмі неаднастайнай дзяржавы персаў, падзеленыя ракой Еўфрат, былі розныя ў культурным і эканамічным планах: заходнія тэрыторыі, Зарэчча, больш залежалі ад сувязяў з Міжземнамор’ем, чым ад унутраных абласцей Азіі і самой Персіі[7].
Герадотаўскі V-я падатковая акруга дзяржавы Ахеменідаў («ад горада Пасідыума (на кілікійска-сірыйскай граніцы) да старажытнаегіпецкай граніцы») адпавядала Эбер-Нары. Яна складалася з гістарычнай Сірыі , Фінікіі і Кіпра, які таксама ўключаўся ў склад акругі[4]. Герадот у сваіх апісаннях не ўключае ў спіс падатковых зямель арабскія плямёны, ідэнтыфікаваныя з кедарытамі[8], якія не плацілі падаткі золатам, але выплачвалі натуральную даніну ладанам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.