Сардарапацкая бітва (арм.: Սարդարապատի ճակատամարտ; турэцк.: Sardarapat Savaşı) — бітва Першай сусветнай вайны, якая адбылася 21—28 мая 1918 года паміж армянскімі рэгулярнымі ваярскімі часткамі і ратнікамі, з аднаго боку, і турэцкімі войскамі, якія ўварваліся ва Усходнюю Арменію — з іншага, у раёне чыгуначнай станцыі Сардарапат (пры Савецкам Саюзе — гор. Акцемберан, а цяпер гораду вернута яго старажытная назва — Армавір). Сёння бітва разглядаецца не толькі як такая, што спыніла наступленне турэцкіх войскаў на Арменію, але і прадухіліла поўнае знішчэнне армянскага народа[1] Згодна брытанскаму гісторыку Крыстаферу Уолкеру, калі б армяне прайгралі бітву, «цалкам магчыма, што слова Арменія захавалася б толькі як тэрмін гістарычнай геаграфіі.»[2].
Хуткія факты Сардарапацкая бітва 1918, Дата ...
Сардарапацкая бітва 1918 |
---|
Асноўны канфлікт: Каўказскі фронт Першай сусветнай вайны |
Наступленне турэцкіх войскаў у 1918 годзе |
Дата |
21—28 мая 1918 года |
Месца |
Паўднёвы Каўказ, Сардарапат |
Вынік |
перамога армян |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Страты |
3500 у ходзе баёў 22-26 мая
| невядома
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць