Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саратаўскі дзяржаўны універсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (руск.: Саратовский государственный университет имени Н. Г. Чернышевского) — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Расіі, найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова горада Саратава. Заснаваны ў 1909 годзе.
Нацыянальны даследчы Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (СДУ) | |
---|---|
руск.: Саратовский государственный университет | |
Заснаваны | 10 чэрвеня 1909 года |
Рэктар | Аляксей Мікалаевіч Чумачэнка |
Студэнты | 29820 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Саратаў |
Юрыдычны адрас | 410012, Саратаў, вул. Астраханская, 83 |
Узнагароды | |
Сайт | www.sgu.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Законапраект аб адкрыцці ўніверсітэта ў Саратаве быў зацверджаны Мікалаем II 10 чэрвеня 1909 г. Гэтая падзея зрабілася магчымай дзякуючы настойлівасці саратаўскай грамадскасці, адміністрацыі і прэм’ер-міністра П. А. Сталыпіна. Навучальная ўстанова была адкрыта 6 снежня 1909 як Імператарскі Мікалаеўскі ўніверсітэт. Галоўны архітэктар-будаўнік навучальных карпусоў універсітэта — К. Л. Мюфкэ. Першыя 8 гадоў свайго існавання ён складаўся толькі з аднаго факультэта — медыцынскага. Пастановай Часовага ўрада ад 1 ліпеня 1917 г. былі створаны фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты[1]. У кастрычніку 1923 універсітэт быў перайменаваны ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Н. Г. Чарнышэўскага.
Першы рэктар універсітэта — Васіль Іванавіч Разумоўскі — урач, навуковец і грамадскі дзеяч. Ва ўніверсітэце працаваў вядомы рускі ўрач і мемуарыст Пётр Галер. Першапачаткова ў склад універсітэта ўваходзіў толькі адзін медыцынскі факультэт. Пазней ў 1917 годзе адкрыліся фізіка-матэматычны, гісторыка-філалагічны і юрыдычны факультэты. З 1918 па 1921 год на агранамічным факультэе працаваў заснавальнік расійскай генетыкі Мікалай Іванавіч Вавілаў. У 1922 годзе агранамічны факультэт быў ператвораны ў самастойны Сельскагаспадарчы інстытут. У 1930 годзе медыцынскі факультэт быў ператвораны ў Медыцынскі інстытут. У 1931 годзе на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права быў створаны Інстытут савецкага права, сёння з’яўляецца Саратаўскай Дзяржаўнай акадэміяй права. У гэтым жа годзе педагагічны факультэт стаў Педагагічным інстытутам.
Універсітэт супрацоўнічае з ФМА БДУ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.