Сандомеж
горад у Свентакшыскім ваяводстве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Свентакшыскім ваяводстве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Сандо́меж[1] ці Сандамір (польск.: Sandomierz) — горад у Польшчы, уваходзіць у Свентакшыскае ваяводства, Сандамежскі павет. Мае статус гарадской гміны. Насельніцтва 25646 чалавек (на 2006 год). Размешчаны на абедзвюх берагах ракі Віслы, крыху вышэй па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе ракі Сан, у 180 км на паўднёвы ўсход ад Варшавы. Займае плошчу 28,8 км². Сандомеж з’яўляецца цэнтрам рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Сандомеж — адзін з найстарэйшых і найбольш значных у гістарычным плане гарадоў Польшчы. Застаючыся ў боку ад індустрыялізацыі Новага часу, Сандомеж захаваў дух маленькага старажытнага горада, напоўненага помнікамі даўніны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва горада паходзіць ад старажытнапольскага Sędomir, ад Sędzi- (от глагола sądzić — «судзіць») і mir («мір»).
Археалагічныя раскопкі сведчаць, што мясцовасць у раёне сучаснага Сандомежа была заселена ўжо ў часы неаліту. Як лічыцца, горад існаваў з ранняга Сярэднявечча, выкарыстоўваючы перавагі выгоднага геаграфічнага становішча ля зліцця Сана і Віслы на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. Першае згадванне горада адносіцца да пачатку XII стагоддзя, калі летапісец Гал Ананім апісваў яго як адзін з найважнейшых гарадоў Польшчы нароўні з Кракавам і Вроцлавам. У статуце (завяшчанні) Баляслава III Крывавустага Сандомеж фігураваў як сталіца аднаго з адпісаных сынам княстваў, на якія ён падзяліў Польшчу.
На працягу XIII стагоддзя гораду быў нанесена сур’ёзная шкода падчас татарскіх набегаў (1241, 1259 і 1287 гады), драўляныя пабудовы горада былі цалкам знішчаны. У 1260 у Сандомежы татарамі разам з 48 таварышамі быў закатаваны Садок Блажэнны[2]. У 1286 годзе Сандомеж стараннямі Лешэка Чорнага, які пасля стаў князем Сандамежскім, атрымаў Магдэбургскае права.
Пасля ўз’яднання польскіх земляў у XIV стагоддзі ранейшае княства стала называцца Сандамежскім ваяводствам, аб’яднаўшы шырокія землі паўднёва-усходняй Польшчы. У той час Сандомеж, які налічваў каля 3 тыс. жыхароў, быў адным з найбольш буйных гарадоў краіны. У сярэдзіне XIV стагоддзя Сандомеж быў спалены літоўцамі, пасля чаго быў перабудаваны ў гады кіравання караля Казіміра III. Сённяшняя планіроўка горада засталася практычна нязменнай з таго часу.
Трыста гадоў, якія рушылі ўслед, да сярэдзіны XVII стагоддзя, сталі для Сандомежа перыядам росквіту: менавіта тады былі выбудаваны найбольш характэрныя гістарычныя пабудовы. Спакойныя часы скончыліся калі ў 1655 годзе горад быў захоплены шведамі («шведскі патоп»), якія падарвалі замак і нанеслі істотныя страты іншым будынкам. У наступныя сто гадоў эканоміка Рэчы Паспалітыя стагнавала, што не магло не адбіцца на развіцці горада. Вялікі пажар у 1757 годзе і першы падзел Польшчы ў 1772 годзе, у выніку якога Сандомеж апынуўся на тэрыторыі Аўстрыі, яшчэ больш зменшыла яго статус.
У 1809 горад пацярпеў падчас бітваў паміж войскамі Аўстрыі і Варшаўскага герцагства ў рамках Напалеонаўскіх войн. Пасля 1815 Сандомеж, які налічваў тады 2640 жыхароў, у складзе Царствы Польскага ўвайшоў у склад Расійскай імперыі.
У чарговы раз горад падвергся разбурэнню падчас Першай сусветнай вайны, пасля заканчэння яе зноў увойдучы ў склад незалежнай Польшчы. У 1930-х горад увайшоў у праект развіцця Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёна краіны, дзякуючы чаму пачаў хутка расці. Меркавалася, што да 1940-х гадоў Сандомеж ператворыцца ў сталіцу ваяводства з насельніцтвам у 120 тыс. чалавек.
У верасні 1939 года горад, як і астатняя Польшча, быў акупаваны войскамі Вермахта. Яўрэйскае насельніцтва горада, якае налічвала каля 2500 чалавек, было знішчана, па большай частцы ў лагерах смерці Белжэц і Трэблінка. Вызвалены ад нямецкіх захопнікаў горад быў савецкімі войскамі ў жніўні 1944 года.
Прыбыткі гарадскога бюджэту ў 2010 годзе склалі 187,66 млн злотых (у 2009 годзе — 69,13 млн), выдаткі — 174,26 млн злотых (78,24 млн), дэфіцыт бюджэту — 13,4 млн злотых (у 2009 годзе — 9,12 млн)[3].
Асноўныя прадпрыемствы горада — гуты кампаніі Pilkington па выпуску аўтамабільнага і флоат-шкла.
У Сандомежы бярэ пачатак Малапольскі шлях Святога Якава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.